Форум жителей города Лида Форум жителей города Лида
Объединение интернет-лидчан
 Помощь      Поиск      Пользователи


 Страниц (2): « 1 [2]   

> Описание: билеты, шпоры
BABAH
Отправлено: 10 Июня, 2006 - 01:28:14
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 262
Дата рег-ции: Дек. 2005  
Откуда: Р.Б., г. Лида




а у меня попался толи 6-ой толи 9-ый я так и не понял, но им сказал что шестой:p

-----
ЛЮБЛЮ биологию!!Подмигивание
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 17 Июля, 2006 - 13:21:00
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




BABAH пишет:
а у меня попался толи 6-ой толи 9-ый я так и не понял, но им сказал что шестой

Ах ты! Голливудская улыбка

-----
 
 Top
Канон Администратор
Отправлено: 27 Июля, 2006 - 16:40:19
Post Id



Зам. админа


Покинул форум
Сообщений всего: 28
Дата рег-ции: Июнь 2006  
Откуда: LidaCity




Кому надо могу выложить шпоры - друг недавно сдавал. Может кому пригодятся?

-----
Бесплатная помощь участникам "Форума жителей города Лида" по ICQ: 265550296
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 26 Апреля, 2008 - 15:00:31
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Білет №1
Пытанне 1. Жыццё і заняткі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.
План.
1. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Перыядызацыя першабытнай гісторыі.
2. Заняткі і прылады працы старажтных жыхароў Беларусі ў каменным веку. Жыццё ва ўмовах ледавіка.
3. Бронзавы век. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Рассяленне індаеўрапейскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.
4. Старажытныя жыхары Беларусі ў час жалезнага веку.
5. Зараджэнне рэлігійных вераванняў і ўзнікненне мастацтва.

Пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тыс. гадоў назад. Гісторыя першабытнага ладу падзяляецца на перыядыыя: каменны, бронзавы, жалезны вякі. Каменны век – статак-мацярнская родавая абшчына; спажывецкая гаспадарка; прылады з каменю, дрэва, косці. Бронзавы век – бацькоўская родавая абшчына; пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі; прылады з бронзы, каменю. Жалезны век – суседская абшчына; вытворча гаспадарка; прылды з жалеза.

Пытанне 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
План.
1. Гады, прычыны, удзельнікі вайны.
2. Ваеннае становішча і бявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.
3. Наступствы вайны ў Беларусі.
4. Дзейнасць палітычных партый у гады выйны.

1914-1918 гг – І с.в. паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Асманскай імперыяй і Англіяй, Францыяй, Расіяй, ЗША за перадзел калоній.
1915-1918 гг. Заходняя Беларусь акупіравана Германіяй.
Наступствы першай сусвенай вайны: ваеннае становішча; мабілізацыя; бежанства; акупацыя; рэквізіцыі; заняпад гаспадаркі; пагаршэнне узроўню жыцця насельніцтва.
Толькі партыя бальшавікоў выступіла супраць удзелу Расіі ў І с.в.
(Добавление)
Білет №2
Пытанне 1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІ стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё.
План.
1. Усходнеславянскія саюзы плямёнаў на тэрторыі Беларусі.
2. Заняткі насельніцтва. Прылады працы.
3. Пераход ад родавай да суседскай (сельскай) абшчыны.
4. Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу. Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.
5. Прычыны узнікнення гарадоў. Заняткі жыхароў.

Усходнеславянскія саюзы плямёнаў на тэр. Бел.: крывічы-палчане на р.Прыпяць, дрыгавічы паміж р.Заходняй Дзвіной і Прыпяццю, радзімічы на р.Сож. Заняткі: земляробства, жывёлагадоўля, збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства, бортніцтва. Рода-племянная знаць атрымлівае лепшыя землі ў выніку захопаў, падараванняў князёў і ператвараецца ў феадалаў, а сялане-абшчыннікі ў залежных сялян. Варажскія князі падпарадкавалі сабе усходнеслявянскія саюзы плямёнаў і ўтварылі дзяржаву Кіеўская Русь. Гарады ўзніклі ў выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Гарады складаліся з дзядзінца, рынка, пасада. Заняткі гараджан – рамяство, гандаль, сельская гаспадарка.

Пытанне 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў.
План.
1. Прычыны рэвалюцыі.
2. Праграма бальшавікоў напярэдадні рэвалюцыі.
3. Падзеі рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі.
4. Вынікі рэвалюцыі.

25 кастрычніка ў Мінску стала вядома аб перамоге рэвалюцыі ў Петраградзе. Улада ў Мінску захапіў Мінскі Савет (бальшавікі). Супраціўленне ўсталяванню ўлады Саветаў ў Мінску аказаў “Камітэт выратавання рэвалюцыі” (меншавікі, эсэры, бундаўцы), але з дапамогай войскаў Заходняга фронту Мінскі Савет захаваў уладу. Супраціўленне усталяванню савецкай улады было аказана ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага рускай арміі.
У кастрычніку-лістападзе 1917 г. улада Саветаў была ўсталявана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, акрамя заходняй часткі Бларусі акупіраванай Германіяй.
(Добавление)
Білет №3
Пытанне 1. Полацкае княства ў ІХ-ХІ стст. Княжацка-вечаы лад.
План.
1. Утварэнне Полацкаг княства. Рагвалод і Рагнеда.
2. Узмацненне Полацкага княства. Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей.
3. Княжацка-вечавы лад.

Першы вядомы полацкі князь – Рагвалод. Наўгародскі князь Уладзімір забіў яго разам з двума сынамі, а дачку Рагнеду ўзяў у жонкі. Уладзімір стаўшы вялікім кіеўскім князем падзяліў Русь паміж сынамі. Полацкім князем стаў сын Уладзіміра ад Рагнеды – Ізяслаў. Пры сыне і ўнуку Ізяслава (Брачыславе і Усяславе Чарадзеі) Полацкае княства ўзмацняецца і становіцца адным з мацнейшых у Кіеўскай Русі.
У полацкім княстве улада князя был абмежавана вечам – сходам дарослых мужчын на якім вырашаліся важнейшыя дзяржаўныя пытанні.


Пытанне 2. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (снежань 1917 г. - ліпень 1920 г.).
План.
1. Беларускі нацыянальны рух. Абвяшчэнне БНР.
2. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне БССР(1).
3. Утварэнне ЛітБелССР, БССР (2).

На акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беарусі беларускія дзеячы 25 сакавіка 1918 г. абвясцілі стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Слабасць яе была у тым, што яе не прызналі іншыя дзяржавы, у т.л. Германія і тое, што яна не падтрымлівалася мясцовым насельніцтвам. Пасля заканчэння І с.в. Германія вывела свае войскі з тэрыторыі Беларусі, на якой зноў была ўсталявана савецкая ўлада. Каб адцягнуць вайну з Польшчай бальшавікі утварылі буферную дзяржаву БССР (1 студзеня 1919 г.), якую праз месяц аб’ядналі з Літвой у ЛітБел ССР (2-3 лютага 1919 г.). У час савецка-польскай вайны ЛітБелССР была ліквідавана. Большая частка Беларусі была акупіравана Польшчай. Пры вызваленні тэрыторыі Беларусі ад палякаў, падчас наступлення Чырвонй Арміі, ў Мінску ў другі раз была абвешчана БССР (31 ліпеня 1920 г.).
(Добавление)
Білет №4
Пытане 1. Развіццё культуры на беларускіх землях у Х-ХШ стст.
План
1. Распаўсюджванне хрысціянства.
2. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі.
3. Рэлігійна-светніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі.
4. Мураванае дойлідства.Фрэскі.
5. Крыж Лазара Богшы.

Хрысціянства ў Кіеўскай Русі было прынята вялікім князем Уладзімірам у 988 годзе ад Візантыі. У 992 годзе у Полацку ўжо існавала епархія. Дзякуючы прыняццю хрысціянства распаўсюджваецца пісьменнасць, развіваецца архітэктура, знешнеэканамічныя сувязі. Палепшыўся маральны стан насельніцтва (забарона шматжонства, забойстваў і інш.).
Птанне 2. Савецкая Беларусь у гады новай эканамічнай палітыкі.
План
1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў рэспубліцы.
2. Прычыны, мэты, мерапрыемствы, вынікі НЭПу.
3. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР.

Новая эканамічная палітыка праводзілася ў Савецкай Расіі ў 1921-1926 гг. Прычына яе – неабходнасць аднаўлення разбуранай войнамі (І с.в., грамадзянскай, савецка-польскай, інтэрвенцыяй) гаспадаркі. Змест – часовае вяртанне да капіталізму: у вёске – замена харчразвёрсткі харчпадаткам; дазвол прыватнай вытворчасці і гандлю; грашовая рэформа. Пад кантролем дзяржавы заставаліся банкаўкая сістэма, знешні гандаль, буйная вытворчасць. Вынікі: аднаўленне даваеннага ўзроўню гаспадаркі; расслаенне насельніцтва;
узбуйненне тэрыторыі Беларусі; згортванне НЭПу.
(Добавление)
Білет №5
Пытанне 1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне вялікакняжацкай улады ў першай палове ХІV ст.
План
1. Прычыны ўтварэня ВКЛ.
2. Працэс утварэння ВКЛ. Міндоўг і яго паслядоўнікі.
3. Умацаванне адзінаўладдзя. Гедымін.

Прычыны ўтварэння ВКЛ:
1. знешнепалітычная (неабходнасць абароны ад нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татараў);
2. унутрыпалітычная (неабходнасць пераадолення феадальнай раздробленасці);
3. эканамічная (развіццё рамяства і гандлю садзейнічала аб’яднанню тэрыторый).
Першы літоўскі князь – Міндоўг, які ў 1253 годзе каранаваўся ў Навагародку. Ён падпрадкаваў сабе большасць літоўскіх князёў і пачаў далучэнне рускіх земляў. Пры князі Гедыміне 80% тэрыторыі Белрусі знаходзілася ў ВКЛ. Гедымін перанёс сталіцу ў Вільню (1323 г.).

Пытанне 2. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.
План
1.Прычыны, змест і вынікі палітыкі беларусізацыі.
2. “Культурная рэалюцыя”. Станоўчыя і адмоўныя бакі развіцця культуры ў канцы 20-х-30-я гг. ХХ ст.

Палітыка беарусізацыі (1924-1929) – дзяржаўная палітыка па адраджэнню і развіццю беларускай мовы і культуры, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці. Была выклікана актывізацыяй грамадскага жыцця ў час правядзення НЭПу. Дзяржўнымі мовамі былі: беларуская, руская, польская, яўрэйская. На беларускю мову было пераведзена 80% школ. Адкрыты БДУ (1921), ІнБелкульт (з 1929 – Акадэмія навук). Адбываецца станаўленне беларускай літаратурнай мовы (Купала, Колас, Чорны, Лынькоў), нацыянальнага тэатру.
На змену палітыкі бларусізацыі прыйшсла “культурная рэвалюцыя”канца 20-х – 30-х гг. Дзякуючы ёй колькасць пісменных дасягнула 80%, колькасць ВНУ павялічылася да 26, былі адкрыты кансерваторыя, тэатр оперы і балета, філармонія. Пры гэтым у культур панаваў метад сацыялістычнага рэалізму; была праведзена рэформа беларускай мовы; якая наблізіла яе да рускай; пачаліся рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры.
(Добавление)
Білет №6
Пытанне 1. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV-ХV ст. Крэўская унія.
План
1. Дяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV-ХV ст.
2. Прычыны, умовы заключэння Крэўскай уніі.

Дзяржаўны лад ВКЛ да сярэдзіны ХV ст. – абсалютная манархія. З сярэдзіны ХV ст. – саслоўна-прадстаўнічая манархія (улада вялікага князя была абмежавана радай і соймам).
1385 г. – Крэўская унія (саюз Каралеўства Польскага і ВКЛ).
Прычыны:
1. знешнепалітычная (неабходнасць абароны ад нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татараў);
2. жаданне Каралеўства Польскага далучыць да сабе ВКЛ.
Умовы:
1. вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўшыся з каралевай Ядвігай становіцца польскім каралём ;
2. Ягайла далучае ВКЛ да Польшчы;
3. Ягайла распаўсюджвае каталіцтва ў ВКЛ.

Пытанне 2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.
План
1. Прычыны, мэты, змест, асаблівасці правядзення ў БССР, вынікі індустрыялізацыі.
2. Прычыны, змест, вынікі калектывізацыі.

Індустрыялізацыя – працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці. Пачалася ў 1925 годзе з мэтай дагнаць у эканамічным разіцці развітыя капіталістычныя краіны. Асаблівасць у БССР – пераважнае развіццё лёгкай прамысловасці (перапрацоўка сыравіны і вытворчасць тавараў народнага спажывання). У выніку індустрыялізацыі ў БССР было пабудавана і рэканструіравана каля 2 тысяч прадпрыемстваў.
Прчына калектывізацыі – пошук сродкаў на правядзенне індустрыялізацыі. Праводзілася прымусова. У 1929 г. – пачала праводзіцца палітыка суцэльнай калектывізацыі. Супраць прымусу выступаў наркам земляробства Прышчэпаў, за што быў рэпрэсіраваны. У выніку калектывізацыі амаль ўсе сяланскія гаспадаркі былі аб’яднаны ў калгасы, быў голад, адток насельніцтва з вёсак, адбылося каля 500 сялянскіх выступленняў, 15,5 тысяч сем’яў было раскулачана.
(Добавление)
Білет №7
Пытанне 1. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV-пачатку ХV ст. Грунвальдская бітва.
План
1. Барацьба з крыжакамі.
2. Грунвальдская бітва.
3. Барацьба з татарскімі набегамі.

15 ліпеня 1410 г. адбылася Грунвальдская бітва паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і аб’яднаным войскам Каралеўства Польскага (Ягайла) і ВКЛ (Вітаўт). Колькасная перавага была на баку аб’яднанага войска, але узбраенне і прафесіяналізм на баку крыжакоў. Перамаглі КП і ВКЛ. Набегі крыжакоў на ВКЛ спыніліся, узрос аўтарытэт ВКЛ у Еўропе.
Барацьба з татарамі праходзіла з пераменным поспехам. Альгерд у 1363 годзе разбіў татараў на р.Сінія Воды. Вітаўт у 1399 г. пацярпеў паражэнне на р.Ворскле.

Пытанне 2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х-30-я гг. ХХ ст.
План
1. Таталітарны палітычны рэжым.
2. Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця:
а) спыненне НЭПу і палітыкі беларусізацыі;
б) роля Саветаў;
в) Канстытуцыя БССР;
г) рэпрэсіі.

Таталітарны палітычны рэжым – поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі грамадскага жыцця. Былі згорнуты НЭП і палітыка беларусізацыі. Для расправы з нацыянальнымі дзеячамі была сфабрыкавана справа аб “Саюзе вызвалення Беларусі” (Купала, Ігнатоўскі і інш.былі абвінавачаны ў жаданні стварыць безалежную беларускую буржуазную рэспубліку). У 1937 г. был прынята Канстытуцыя БССР, якая абвяшчала дэмакратчныя свабоды, якія груба прушаліся. Пачаліся масавя рэпрэсіі супраць кіраўнікоў рэспублікі і простых грамадзян.
(Добавление)
Білет №8
Пытанне 1. Гаспадарчае жыццё ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV- ХV ст.
План
1. Гаспадарчае жыццё ВКЛ ( саслоўі, запрыгоньванне сялян, асноўныя віды сялянскіх павіннацей).
2. Стан гарадоў у ХІV- ХV ст.

Саслоўі: шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне. Судзебнік Казііра 1468 г. забараняў сялянам перходзіць ад аднаго феадала да другога (адбываецца запрыгоньванне сялян). Галоўныя павіннасці сялян – паншчына (праца ў гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак), дзякла (натуральны падатак), згоны.
Гарады атрымліваюць Магдэбургскае права – права на самакіраванне(першы – Берасце ў 1390 г.). Паводле гэтага права гараджане взваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат і суд, а рамеснікі свае рамесныя аб’ядннні – цэхі. 40% гарадоў заставаліся прыватнаўласніцкімі.

Пытанне 2. Становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Уз’яднанне беларускага народа ў складзеБССР.
План
1. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (рэформы, правы і свабоды).
2. Напрамкі нацыянальна-вызвленчага руху.
3. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

У Заходняй Беларусі прамысловасць развівалася марудна. Вывозілася сыравіна. У 20-я гг. была праведзена зямельная рэформа (хутырызацыя). Праводзілася паланізацыя мясцовага насельніцтва.
Напрамкі нацыянальна-вызваленчага руху: рэвалюцыйна-вызваленчы (КПЗБ, БСРГ) і нацыянальна-дэмакратычны (дэпутаты польскага сейма, ТБШ). Рухі выступалі за самавызначэнне Заходняй Беларусі (першы шляхам партызанскай барацьбы, другі парламенцкім шляхам).
У жніўні 1939 г. быў заключаны пакт паміж СССР і Германіяй. Згодна яму заходняя Беларусь трапіла ў сферу уплыву СССР. Калі Германія напалана Польшчу СССР 17 верасня ўвёў свае войскі ў Заходнюю Беларусь. У кастрачніку-лістападзе былі прыняты рашэнні аб уз’яднанні Заходняй Бесларусі з БССР.
(Добавление)
Білет №9
Пытанне 1. Культура Беларусі ў ХІV- ХV стст
План
1. Вытокі беларускай народнасці.
2. Версіі паходжання назвы “Белая Русь”.
3. Рэлігіі.
4. Дойлідства (замкі-кастэлі, храмы-крэпасці).
5. Мастацтва (фрэскі, іконы, летапісы, кнігі).

Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якая склдваецца на аснове агульнай тэрыторі, мовы, культуры, агульнасці гападарчага жыцця. Этнічную аснову беларусаў склалі: крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. Паўплывалі – балты, палякі, літоўцы і інш. Беларуская народнасць склалася ў ХШ- ХVІ стст.
Версіі паходжання назвы “Белая Русь”: Колер адзення, твару мясцовага насельніцтва; хрысціянская (не яычніцкая); прывіліяванае становішча Полацкай і Віцебскай зямель у складзе ВКЛ. Галоўныя веры – каталіцкая і праваслаўная.

Пытанне 2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму.
План
1. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
2. Прычыны адступлення Чырвонай арміі ў пачатку вайны.
3. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму.

22 чэрвеня 1941 г. пачалася Влікая Айчынная вайна з нападу Германіі на СССР. Першы ўдар прыняла на сябе БССР. Праз тыдзень немцы захапілі Мінск, а да канца лета – ўсю тэрыторыю
Беларусі. Моцнае супраціўленне ворагу аказалі абаронцы Брэсцкай крэпасці, якая стрымлівала ворага каля месяца, 23 дні працягвалася абарона Магілёва.
На акупіраванай тэрыторыі БССР немцы усталявалі акупацыйны рэжым, праводзілася палітыка генацыду – знішчэння насельніцтва. На тэр. Беларусі дзейнічалі 260 лагераў смерці, 163 гета. За годы вайны акупанты спалілі 619 вёсак, было вывезена на работу ў Германію 380 тысяч чалавек.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 26 Апреля, 2008 - 15:07:55
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Білет №10
Пытанне 1. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
План
1. Прычыны утварэння РП. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польскага каралеўства.
2. Вынікі Люблінскай уніі. Барацьба ВКЛ за захаванне самастойнасці (Статут, праваслаўныя брацтвы).


Прычыны утварэння РП:
1. пагроза страты незалежнасці ВКЛ падчас Лівонскай вайны;
2. імкненне шляхты ВКЛ да набыцця “шляхецкіх вольнасцей”, якімі валодала шляхта Польшчы;
3. жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;
4. разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы пашырыць уплыў каталіцкай царквы на беларускія, украінскія, рускія землі.
Умовы уніі:
Агульнае: манарх, сойм, знешняя палітыка, умовы набыцця зямлм польскімі феадаламі ў ВКЛ і феадаламі ВКЛ ў Польшчы.
Асобнае: адміністрацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя, войска, тытул, пячатка, мова справаводства.
Вынікі уніі:
1. РП – федэратыўная дзяржава;
2. нероўнапраўнае становішча шляхты ВКЛ у РП;
3. паланізацыя – апалячванне шляхты ВКЛ.

Пытанне 2. Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у БССР.
План
1. Пачатак барацьбы супраць акупантаў.
2. Разгортванне масавай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў.

ЗДЕСЬ идет таблица! Прикреплена внизу сообщения!
У руху супраціўлення на тэрыторыі Беларусі ўдзельнічалі больш 1 мільёна чалавек.
Кіраўнікі партызанскіх фарміраванняў: Корж, Шмыроў, Машэраў.
Падпольшчыкі: Заслонаў, лідскія -Аляксандр Клімко, Матрона Наказных, Леанід Халявінскі
(Добавление)
Білет №11
Пытанне 1. Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік.
План
1. Біяграфія Скарыны.
2. Асаблівасці выданняў (мова, мастацкае афармленне)

Францыск Скарына (каля 1490-каля 1551) – усходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў Полацку. Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. У Падуанскім універсітэце (Італія) атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1517 г. пачаў выдавецкую дзейнасць у Празе (надрукаваў 23 кнігі (часткі) Бібліі). У 1521 годзе вяртаецца на радзіму, дзе друкуе “Малую падарожную кнігу” і “Апостал” (1525 г.).
Асаблівасці выданняў:
- Скарына надрукаваў першыя кнігі сярод рускіх, беларусаў, украінцаў;
- мова выданняў – царкоўнаславянская, набліжаная да старабеларускай;
- асабісты пераклад Бібліі;
- выдатнае мастацкае афармленне;
- гравюра (партрэт) мастка;
- прадмовы і пасляслоўі Скарыны да Бібліі.

Пытанне 2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
План
1. Пачатак вызвалення БССР.
2. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.
3. Уклад беларусаў у агульную справу барацьбы з фашызмам.

Вызваленне Беларусі пачалося ў 1943 годзе. 28 верасня 1943 г.быў вызвалены першы раённы цэнтр – г.Камарын. Поўнасцю тэрыторыя Беларусі была вызвалена ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” летам 1944 года. 3 ліпеня 1944 г. быў вызвелны г.Мінск (цяпер адзначаецца, як Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь). У раёне Мінска была акружана 100-тысячная групоўка немцаў. 28 ліпеня быў ызвалены Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі канчаткова выгнаны з беларускай зямлі.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс беларусаў. 475 з іх былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У гады вайны БССР страціла палову нацыянальнага багацця. Было знішчана звыш 2,2 млн яе грамадзян. Акупанты спалілі і разбурылі 209 гарадоў, 9200 вёсак.
(Добавление)
Білет №12
Пытанне 1. Культура Беларусі ў ХVІ-першай палове ХVП ст. Берасцейская царкоўная унія
План
1. Рэфармацыя ў ВКЛ
2. Прычыны, умовы Берасцейскай царкоўнай уніі.
3. Беларускае адраджэнне. Творчасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.
4. Адукацыя, дойлідства, жывапіс.

У ХVІ ст. на тэр ВКЛ распаўсюджваецца рэфармацыя. Пратэстантамі становяцца магнаты Радзівілы, Сапегі і інш. З дапамогай пратэстантыму яны імкнуліся адасобіцца ад Польшчы. Дзякуючы рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі адкрываюцца школы, друкарні. Паслядоўнікам Скарыны лічаць пратэстанта Сымона Буднага, які ў 1562 годзе выдаў у Нясвіжы першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на старабеларускай мове пад назвай “Катэхізіс”. Выхадзец з беларускай зямлі Мікола Гусоўскі ў Рыме стварыў на лацінскай мове славутую паэму “Песнь пра зубра” прысвечаную ВКЛ у часы праўлення Вітаўта.
У 1596 г. у Берасці была заключана царкоўная унія, згодна якой праваслаўная і каталіцкая цэрквы аб’ядноўваліся ў адзіную – уніяцкую. Пры гэтым новая царква падпарадкоўвалася рымскаму папе, але захоўвала праваслаўную абраднасць. У канцы ХVШ ст. ¾ насельніцтва на тэр. Беларусі былі ўніятамі.
У 1579 годзе ў Вільні пачала работу першая вышэйшя навучальная ўстанова ў ВКЛ – езуіцкая акадэмія . У гэты час пабудаваны замкі і палацы ў Міры, Нясвіжы.

Пытанне 2. Пераход БССР да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945-1953 гг.
План
1. Вынікі другой сусветнай вайны (людскія і матэрыяльныя страты);
2. Змест, асаблівасці і вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі.

У гады вайны БССР страціла палову нацыянальнага багацця. Было знішчана звыш 2,2 млн яе грамадзян. Акупанты спалілі і разбурылі 209 гарадоў, 9200 вёсак.
Аднаўленне народнай гспадаркі БССР пачалося адразу пасля вызвалення (1943-1944 гг). Развівалася пераважн цяжкая прамысловасць. Пачалі выпуск прадукцыі на МАЗе, МТЗ. У аднаўленні гаспадаркі дапамогу БССР аказалі іншыя рэспублікі СССР. Месцамі выкарыстоўвалася праца ваеннапалонных. У заходніх абласцях БССР праводзілася калектывізацыя. К 1950 г. у БССР быў адноўлены даваенны ўзровень гаспадаркі.

Білет №13
Пытанне 1. Сельская гападарка і гардское жыццё ў Беларусі ў ХVІ-ХVШ стст.
План
1. Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў сельскай гаспадрцы (“Устава на валокі”).
2. Павіннасці сялян. Крычаўскае паўстанне.
3. Стан гарадоў. Першыя мануфактуры.

У ХVІ ст. адбываецца пераход ад натуральнай да фальаркавай гаспадаркі. Калі раней шляхціцы ўсю сваю зямлю дзялілі паміж сялянамі і за гэта атрымлівалі ад іх прадкты і неабходныя рэчы, то цяпер лепшую чстку зямлі яны пакідалі сабе. Сяляне павінны былі адпрацаваць на гэтай зямлі пэўную колькасць дзён. Атрыманае збажжа, агародніна прадаваліся шляхціцам на рынку, вывозілася ў Еўропу.
За карыстанне панскай зямлёй сяляне выконвалі павіннасці: паншчыну (праца ў гаспадарцы феадала), чынш (грашовы падатак), дзякла (натуральны падатак), згоны.
У ХVІ ст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога насельніцтва ( разбуральныя войны 17-18 стст.прыводзяць да заняпаду гарадоў). Большасць гарадоў карыстаюцца Магдэбургскім правам. У гарадах дзейнічаюць цэхі, у 10-30-я гг. 18 ст узнікаюць першыя мануфактуры – Налібоцкая і Урэцкая шкляныя. У гарадах існавалі рынкі, праводзіліся кірмашы.
Пытанне 2. Грамадска-палітычнае і кльтурнае жыццё ў БССР у 1945-1953 гг.
План
1. Таталітарны палітычны рэжым.
2. Роля Камуністычнай партыі Беларусі.
3. Працяг рэпрэсій.
4. Развіццё культуры (аднаўленне сістэмы адукацыі; метад сацыяілстычнага рэалізму ў літаратуры і мастацтве; рэпрэсіі).
Асаблівасці грамадска-палітычнааг жыцця: таталітарны рэжым – поўны кантроль дзяржавы над усімі сфермі грамадскага жыцця; культ Сталіна; у СССР існавала толькі адна палітычная партыя - камуністычная ; працягваюцца рэпрэсіі (рэпрэсіраваны паэт Дубоўка, гісторык Улашчык і інш); ствараюцца органы савецкай улады ў заходніх абласцях БССР, якія да вайны былі ў складзе Польшчы.
К 1950 г. адноўлена сетка школ (11,5 тысяч). Уводзіца усеагульная сямігадовая адукацыя. Творы літаратуры і мастацтва праслаўлюць гераізм савецкай арміі ў гады вайны (паэма Куляшова “Сцяг брыгады” узнагароджана Сталінскай прэміяй; карціна Зайцава “Абараона Брэсцкай крэпасци щ 1941 годзе”).
(Добавление)
Білет №14
Пытанне 1. Культура Беларусі ў другой палове ХVП-ХVШ ст.
План.
1. Гістарычныя умовы развіцця культуры.
2. Развіццё асветы і навукі.
3. Мастацтва. Прыгонны тэатр. Вырабы мануфактур.

Культура развівалася ва ўмовах пастаянных войн, акаталічвання мясцовага нсельніцтва. У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія (Міністэрства адукацыі), дзякуючы намаганням якой былі адкрыты 200 пачатковых школ, 20 сярэдніх. Дзейнічала Галоўная Літоўская школа. Выкладанне вялося на польскай мове. У 1776 годзе выходзіць першая газета на тэр. Беларусі – “Газета Гродзенска” (на польскай мове). Праславіліся за мяжой уражэнцы Беларусі – Семяновіч распрацаваў праект шматступенчатай ракеты, Сімяон Полацкі быў настаўнікам Пятра І, стваральнікам першай ВНУ у Расіі.
Цэнтрамі культуры былі рэзідэнцыі магнатаў Радзівілаўу Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме і інш. У іх ствараліся прыгонныя тэатры, бібліятэкі, збіраліся творы мастацтва.

Пытанне 2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве.
План
1. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.
2. Рэспубліка Беларусь як роўнапраўны член сусветнага супольніцтва:
а) абвяшчэнне суверэнітэту;
б) курс рэспублікі;
в) інтэграцыя з Расіяй;
г) эканамічнае супрацоўніцтва;
д) супрацоўніцтва ў галіне навукі і мастацтва.

Улічваючы страты, якія панесла БССР у гады вайны ёй было дазволена удзельнічаць у стварэнні і стаць членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1945 годзе. З’я ўляючыся членам ААН БССР фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР і самастойных ранэнняў не прымала. Пры гэтым дзякуючы членству ў ААН Беларус атрымала матэрыяльную дапамогу на 16 млн долараў; пашырыла свае міжнародня сувязі; набыла дыпламатычны вопыт; прымала ўдзел у абмеркаванні і прыняцці важных міжнародных дакументаў.
27 ліпеня 1990 г. БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Па сапраўднаму Беларусь стала незалежнай пасля распаду СССР 8 снежня 1991 года. Беларусь стала поўнапраўным удзельнікам міжнародных арагнізацый. З тэрыторыіБелрусі была выведзена ядзерная зброя. Найбольш цесныя сувязі нашай краіны з Расіяй. У 1999 годзе была ўтворана Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі. Цесныя эканаміцныя связі мае Беларусь з Германіяй, Польшчай, ЗША, краінамі былога СССР.
(Добавление)
Білет № 15
Пытанне1. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі.
План
1. Прычыны падзелаў РП. Спробы рэформаў.
2. Падзелы РП. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
3. Мерапрыемствы царскіх улад на далучаных беларускіх землях.
Прычыны заняпаду і падзелаў РП:
1. унутрыпалітычныя:
- міжусобная барацьба магнатаў;
- усеўладдзе шляхты (права “ліберум вета” і інш);
- бязладдзе караля (караля выбірала шляхта);
- сялянскія паўстанні.
2. знешнепалітычныя:
- войны сярэдзіны ХVП-ХVШ стст.;
- умяшанне Расіі, Аўстрыі, Прусіі ва ўнутраныя справы РП.
Падзелы РП адбываліся ў 1772, 1793, 1795 гг. паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй, у выніку чаго РП перастала існаваць, як дзяржава. Тэрыторыя Беларусі апыулася ў складзе Расіі. Рэч Паспалітая спрабавала захаваць сваю дзяржаву. У 1791 годзе была прынята Канстытуцыя, згодна якой ліквідаваўся падзел РП на Польшчу і ВКЛ; адмянялася права “ліберум вета”; улада караля станавілася наследнай. У 1794 годзе адбылося паўстанне ад кіраўніцтвам Касцюшкі, з мэтай аднаўлення РП у межах 1772 года. Паўстанне было падаўлена рускай арміяй. На далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі пачалося надзяленне землямі рускіх памешчыкаў; частка шляхціцаў была пераведзена ў саслоўе сялян; пачалася русіфікацыя насельніцтва, распаўсюджвнне праваслаўнай веры.



Пытанне 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х - першай палове 60-х гг. ХХ ст.
План
1. Развіццё прамысловасці (НТР; новыя галіны, прадпрыемствы; саўнаргасы).
2. Развіццё сельскай гаспадаркі (тэхніка; “кукурузная кампанія”; меліярацыя; хімізацыя).
3 Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных .

Вядучыя галіны: машынабудаванне (завод ЭВМ у Мінску), металаапрацоўка (Магілёўскі металургічны камбінат), хімічная прамысловасць (“Азот” у Гродна). У 1956-1965 гг пабудавана 450 прадпрыемствў. На прадпрыемствах устанаўлівалася новае абсталяванне, пры гэтым значная частка работ выконвалася ў ручную ( 25%).
Развівалася сельская гаспадарка (на 70% павялічыўся аб’ём вытворчасці). Гэта адбывалася дзякуючы павялічэнню закупачных цэн на сельскагспадарчую прадукцыю; паляпшэнню тэхналогіі; павялічэнню ў некалькі разоў колькасці трактараў; камбайнаў і аўтамабіляў у калгасах. Пачалася выплата пенсій калгаснікам. Нігатыўныя з’я у с/г: знішчэнне коней; празмернае вырошчванне кукурузы; забарона падсобных гаспадарак; празмерная меліярацыя і хімізацыя.
Прамысловасць і с/г рзвівался пераважна экстэнсіўным шляхам.
(Добавление)
Білет №16
Пытанне 1. Беларусь у вайне 1812 г.
План
1. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі (м.Клясціцы; в.Салтанаўка; Бабруйская крэпасць; в.Студзенкі)
2. Становішча Беларусі ў час вайны:
а) адносіны мясцовага насельніцтва да французаў;
б) сістэма кіравання;
в) рэквізіцыі;
г) партызанскі рух (в.Жарцы).

У чэрвені 1812 года 600-тысячная французская армія Напалеона распачала баявыя дзеянні супраць Расіі. Руская армія аказвала ворагу мужнае супраціўленне. На тэрыторыі Беларусі атрад генерала Кульнева разграміў часткі францзаў пад Полацкам (м.Клясціцы). Пад Магілёвам (в.Салтанаўка) корпус генерала Раеўскага суткі ўтрыліваў ворага. Чатырохмесячную асаду французаў вытрымала Бабруйская крэпасць. Падчас адступлення французаў рашаюча бітва адбылася пад Барысавам (каля в.Студзенкі) пры пераправе праз Беразіну. У сражэнні французы згубілі 20 тыс. чалавек.
Частка жыхароў Беларусі падтрымала французаў, бо спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і ВКЛ; сяляне спадзяваліся на адмену прыгоннага права. На акупіраванай тэраторыі Літвы і Беларусі Напалеон утварыў Часовы ўрад ВКЛ. Але мабілізацыя, рэквізіцыі, невыкананне абяцанняў паступова адштурхнулі частку мясцовага насельніцтва ад французаў. Пачаўся партызанскі рух. Жыхары вёскі Жарцы арганізавалі партызанскі атрад і мужна змагаліся з ворагам

Пытанне 2. Развіццё культуры ў БССР у другой палове 50-х-першай палове 60-х гг. ХХ ст.
План
1. Уздзеянне плітыкі “адлігі” на развіццё культуры.
2. Сістэма адукацыі .
3. Развіццё навукі.
4. Павышэнне ролі літаратуры і мастацтва.
Пасля смерці Сталіна Хрушчоў асудзіў яго культ. Былі спынены рэпрэсіі. З’явіліся новыя творчыя аб’яданні: саюз журнлістаў, саюз кінематаграфістаў. Падвергся кытыцы “метад сацыялістычнага рэалізму”, які патрабаваў адлюстроўваць толькі станоўчыя бакі ў жыцці грамадства. Гэтая палітыка атрымала назву “адлігі”. Развіваецца адукацыя. Уведзена абавязковая васьмігадовая адукацыя, пачынаецца сумеснае навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак, адкрываюцца ПТВ, школы-інтэрнаты. У 1959 г. 99% насельніцтва з’яўляецца пісьменным.
Павышэнне ролі літаратуры. Пісьменнікі пішуць праўду пра вайну (“Жураўліны крык”, “Сотнікаў” Быкава і інш.). Выходзіць раман Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” , прысвечаны падзеям паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Песня Сакалоўскага “Мы – беларусы” была зацверджана ў якасці Дзяржаўнага гімна БССР. Разам з тым стала пашырацца абыякавасць беларусаў да роднай мовыі нацыянальна-культурнга жыцця (гарадскія школы, ВНУ пераводзяцца на рускую мову навучання).
(Добавление)
Білет №17
Пытанне 1. Эканамічнае развіццё Беларусі у першай палове ХІХ ст. крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу.
План
1. Асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі (спецыялізацыя; вотчынная прамысловасць і інш.).
2. Эканамічныя рэформы графа Кісялёва (прычыны, змест, вынікі).
3. Асаблівасці прамысловасці (спецыялізацыя; месцазнаходжанне; памеры; першыя фабрыкі).
4. Гарады і гандаль.

Асаблівасці развіцця с/г: большасць зямель належылі буйным памешчыкам; вырслі ў некалькі разоў пасяўныя плошчы; больш сталі вырошчвацьбульбы, ільну, цукровых буракоў; адбываецца спецыялізацыя раёнаў; большасць мануфактур, фабрык адкрываюцца ў сельскай мясцовасці, бо на іх выкарыстоўвалася мясцовя сыравіна і дармавая рабочая сіла прыгонных сялян.
Пры гэтым гаспдарка перажывала крызіс: праца прыгонных сялан была малаэфектыўнай; большасць работ выконваліся ўручную; сяляне выконвалі цяжкія павіннасці; адбываліся шматлікія выступленні сялян.
З мэтай палепшыць становішча дзяржаўных сялян і павялічыць даходы казны у 1837-1841 гг. у дзяржаўных землях міністрам Кісялёвым былі праведзены рэформы. Фальваркі, якія да гэтага здаваліся разам з сялянамі ў арэнду памешчыкам, ліквідаваліся, а сяляне пераводзіліся на чынш (грашовы падатак). У выніку рэформы надзелы сялян і даходы казны павялічыліся.
Асаблівасці прамысловасці: спецыялізацыя на перапрацоўке сельскагаспадарчай прадукцыі; большасць мануфактур знаходзіліся ў фальварках памешчыкаў (гарадская прамысловасць была дробнарамеснай); з’явіліся першыя фабрыкі. Колькасць гараджан пасля вайны 1812 г. павялічваецца з-за перасялення ў іх яўрэяў, яім забаранялася жыць у сельскай мясцовасці.

Пытанне 2. Галоўныя даяненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у сярэдзіне 50-х-80-я гг. ХХ ст.
План.
1. “Хрушчоўская адліга” (дэсталінізацыя; лібералізацыя; праграма будаўніцтва камунізму; аўтарытарны рэжым).
2. “Брэжнеўскі застой” (роля наменклатуры КПСС; становішча сродкаў масавай інфармацыі, культуры).

Асаблівасці грамадска-алітычнага жыцця у часы праўлення Хрушчова: спыненне масавых рэпрэсій, пачатак рэабілітацыі бязвінна асуджаных; асджэнне культу асобы Сталіна; дапушчэнне некаторых дэмакратычных свабод; ажыўленне культуры. Пры гэтым захоўваўся аўтарытарны палітычны рэжым, заснаваны на бясспрэчным падпарадкаванні ўладзе; існавала толькі адна палітычная партыя – камуністычная (КПСС), выбары дэпутатаў у Саветы (“органы народнай улады”) насілі фармальны характар; прафсаюзы займаліся не абаронай правоў працоўных, а арганізацыяй сацыялістычнага спаборніцтва, аздараўлннем працоўных, размеркаваннем жылля. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў часы праўлення Брэжневе (кіраўнік БССР – Машэраў): прыпыненне рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій; узмацненне ролі КДБ; фармальны характар свабод абвешчаных Канстытуцыяй 1978 г.(адсутнасць свабоды слова, арганізацый і г.д.); 1979 г.- увод савецкіх войск у Афганістан, дзе загінулі 789 беларусаў; абыякавасць насельніцтва да грамадска-палітычнага жыцця.
(Добавление)
Білет №18
Пытнне 1. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
План
1. Прычыны скасавання прыгоннага права.
2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян.
3. Вынікі агаррнай рэформы.
4. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст. і іх асаблівасці ў Беларусі.

У 1861 годзе ў Расіі была праведзена зямельная рэформа, за якой паследвалі ваенная, школьная, земская, судовая, гарадская. Прычынамі іх сталі эканамічная і ваенна-тэхнічная адсталасць Расіі, шматлікія выступленні прыгонных сялян. У выніку зямельнай рэформы было адменена прыгоннае становішча сялян, яны атрымалі права распараджацца сваёй маёмасцю, звяртацца ў суд; засноваць прадпрыемствы і інш. Але свае надзелы яны павінны былі выкупаць у памешчыкаў. Да заключэння выкупной здзелкі яны лічыліся часоваабавязанымі і працагвалі выконваць павіннасці на карысць паноў. Каб адцягнуць сялян ад удзелу ў паўстанні 1863 г. часоваабавзанае становішча сялян на тэрыторыі Беларусі было адменена. Асаблівасцямі правядзення іншых
буржазных рэформаў на тэрторыі Беларусі былі: земская рэформа тут не праводзілася да пачатку ХХ ст.; міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся. Дзякуючы рэформам Расія пачала рзвівацца па капітылітычным шляху, але захоўваліся шматлікія феадальныя перажыткі (памешчыцкае землеўладанне, саслоўі і інш.), якія стануць прычынамі расійскіх рэвалюцый пачатку ХХ ст.

Пытанне 2. Культурнае жыццё ў БССР у другой палове 60-х-80-я гг. ХХ ст.
План
1. Партыйнае кіраўніцтва культурай.
2. Развіццё сістэмы адукацыі.
3. Развіццё навукі.
4. Літаратура і мастацтва.

Вядучым метадам у культуры зноў становіцца метад “сацыялістычнага рэалізму”. Адбываецца пераход да усеагульнй 10-гадовай адукацыі; ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы па большасці спецыяльнасцей забяспечвалі патрэбы БССР у спецыялістах (у 1985 годзе дзейнічалі 33 ВНУ); у 3 разы павялчылася колькасць навчэнцаў ПТВ. Скарачаецца колькасць гадзін якія адводзіліся на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры, гісторыі Беларусі. Зніжаецца якасць ведаў выпускнікоў школ з-за абавязковага характара навучання. Развіваецца навука: рост капіталаўкладанняў; пераезд на работу ў БССР расійскіх вучоных; палёт у космас здзейснілі беларусы Клімук і Кавалёнак.
Вядучай тэмай у беларускай культуры застаецца вайна ( раман Быкава “Кар’ер”, Адамовіча “Хатынская аповесць”; к/ф “Руіны страляюць”; карціны Савіцкага “Партызанская мадонна”; мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і інш.
(Добавление)
Білет №19
Пытанне 1. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага.
План
1. Прычыны, удзельнікі, галоўныя падзеі і вынікі паўстання.
2. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага. “Мужыцкая праўда”.

У 1863-1864 гг. у Расіі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстане з мэтый аднаўлення РП. Прычынамі яго было: незадаволенасць сялян умовамі адмены прыгоннага права і жаданне шляхты аднавіць РП у межах 1772 г. Сярод паўстанцаў існавалі две плыні – “белыя”і “чырвоныя”. І першыя і другія ставілі сваёй мэтай аднаўленне РП, але першыя мірным, а другія – узброеным шляхам. Галоўным удзельнікам паўстання з’яўлялася шляхта. Паўстанне пачалося ў Польшчы ў студзені 1863 года. У лютым яго падтрамалі ў Літве і на тэр. Беларусі. Спачатку паўстаннем кіравалі “белыя”. У маі 1863 г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губерніях. Улада пераходзіць да “чырвоных” на чале з Каліноўскім. Восенню 1863 г. паўстанне падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Вынікамі паўстання сталі: пакаранне смерцю 128 чалавек; тысячы паўстанцаў бы лі пазбаўлены маёмасці і высланы; быў закрыты Горы-Гарацкі земляробчы інстытут; было адменена часоваабавязанае становішча сялян, зніжаны выкупныя плацяжы.
Вікенцій Канстанцін Каліноўскі (1838-1864) нарадзіўся ў в.Мастаўляны Гродзенскай губерніі (цяпер тэрыторыя Польскай Рэспублікі). Скончыў Свіслацкае дваранскае вчылішча, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы стварае ў Гродне рэвалюцыйны гурток, друкуе газету “Мужыцкая праўда” (выходзіць 7 нумароў). У пачатку паўстання становіцца рэвалюцыйным камісарам Гродзенскай губерніі, а ў чэрвіні узначальвае паўстанне ў Літве і Бечларусі. У студзені 1864 г.быў арыштаваны ў Вільні. 10 сакавіка 1864 г. павешаны ў Вільні. Каліноўскі выступаў за самавызначэнне беларускага народа.

Пытанне 2. Развіццё народнай гаспадаркі БССР у другой палове 60-х-80-я гг. ХХ ст.
План
1. Развіццё прамысловасці (эканамічная рэформа 1965 г.; асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР).
2. Развіццё сельскай гаспадаркі.
3. Паляпшэнне мтэрыяльнаг становішча працоўных.

Асаблівасці развіцця прамысловасці: пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці; перанасычанасць БССР прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці; будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Бабруйскага шыннага камбіната, Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода; будаўніцтва новых гарадоў- Салігорска, Светлагорска, Наваполацку; будаўніцтва метро ў Мінску.
Асаблівасці с/г: дазвол пдсобных гаспадарак; рост апарата кіравання; рост закупачных цэн на с\г тэхніку; празмернае унясенне ўгнаенняў; БССР – “адкормачны цэх СССР”; стварэнне агра-прамысловых комплексаў (с/г прадукцыя перапрацоўвалася на месцы); пераезд моладзі з весак у гарады.
(Добавление)
Білет №20
Пытанне 1. Культура Беларусі ў ХІХ ст.
План
1. Умовы развіцця культуры.
2. Адукацыя і навука.
3. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
4. Мастацтва.
Умовы развіцця культуры: а)адсутнасць дзяржаўнасці; самасвядомасці; беларускай літаратурнай мовы; навуковых даследванняў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.; б) паланізацыя ў першай палове ХІХ ст. і русіфікацыя ў другой палове ХІХ ст.; в) адсутнасць на тэрыторыі Беларусі ВНУ і земскіх школ у другой палове ХІХ ст.
Сістэма адукацыі: ВНУ (Віленскі ўніверсітэт (1803-1832), Полацкая езуіцкая акадэмія, Горы-Гарацкі земляробчы інстытут); сярэднія навучальныя ўстановы (гімназіі, рэальныя вучылішчы); пачатковыя (павятовыя і прыходскія вучылішчы).
Навуковымі даследваннямі Беларусі займаліся археолаг і стваральнік Віленскага музея старажытнасцей Тышкевіч, стваральнік першага “Слоўніка беларускай гаворкі” Насовіч і інш.
З’яўляюцца першыя творы напісаныя на беларускай мове: ананімныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. На беларускай мове пішуць Дунін-Марцінкевіч (“Пінская шляхта і інш.), Багушэвіч (“Дудка беларуская”, “Смык беларускі”).
Вядомымі мастакамі былі Напалеон Орда, які маляваў акварэлі гістарычных помнікаў; Іван Хруцкі, які маляваў выдатныя нацюрморты; Сілівановіч, які за мазаіку “Тайная вячэра” у Ісакіеўскім саборы Санкт-Пецярбурга атрымаў званне акадэміка.

Пытанне 2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 90-я гг.ХХ ст.- пачатку ХХІ ст.
План
1. Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы.
2. Пошукі шляхоў пераходу Бларусі да рыначных адносін.

Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы: скарачэнне вытворчасці; абясцэньванне грошай (інфляцыя); аварыя на ЧАЭС (1986); неабходнасць пераводу прадпрыемстваў з выпуску ваеннай на выпуск міннай прадукцыі; парушэнне эканамічных сувязяў з-за распаду СССР.
Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін: перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне; выкарыстанне інтэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі; пераважнае развіццё лёгкай прамысловасці; увядзенне арэнды, індывідуальнай працоўнай дзейнасці; станаўленне недзяржаўных ббанкаўскіх і камерцыйных структур; стварэнне фермерскіх гаспадарак; правядзенне пераводу дзяржаўнай уласнасці ў прыватную (прыватызацыя); эканамічны саюз дзяржаў былога СССР у рамках СНД.
(Добавление)
Білет №21
Пытанне 1. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
План
1. Асабліваці прамысловасці (прамысловы пераварот; спецыялізацыя; месцазнаходжанне і памеры большасці прадпрыемстваў).
2. Транспарт.
3. Сталыпінская аграрная рэформа (прычыны, мэты, змест, вынікі).
Капіталізм – грамадскі лад заснаваны на прыватнай уласнасці і рыначнай эканоміцы.
Асаблівасці прамысловасці: працягваецца замена ручной працы на машынную, пераход ад мануфактур да фабрык і заводаў (прамысловы пераварот); спецыялізацыя на перапрацоўке с/г, лясной і мінеральнай сыравіны; большасць прадпрыемстваў знаходзілася ў веске; пераважаюць дробныя рамесныя майстэрні і мануфактуры.
Віды транспату: чыгуначны, рачны, гужавы. Растуць гарады, але буйных прамысловых цэнтраў не было.
Сталыпінская аграрная рэформа (1906-1917). Прычынамі яе правядзення былі малазямелле сялян, бо значная частка зямлі знаходзілася ў памешчыкаў і захаванне ў вёске сельскай абшчыны, якая стрымлівала развіццё рначных адносін. Мэтй рэформы былі надзяленне сялян зямлёй не забраючы яе ў памешчыкаў і стварэнне ў вёске слоя заможных сялян, якія б падтрымлівалі цара. Рэформа заключалася ў разбурэнні сялянскай абшчыны (ствараліся ўмовы для пераходу сялян з абшчына на хутары) і надзяленне сялян зямлёй у малазаселеных раёнах Сібіры і Сярэдняй Азіі. Вынікам рэформы стаў рост сялянскага землеўладання і с/ вытворчасці; з’явіліся заможныя сяляне; развіваўся гандаль; большасць сялян выйшлі з абшчын.

Пытанне 2. Грамадска-палітыччнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.
План
1. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця.
2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці.
3. Грамадска-палітычнае жыццё РБ на сучасным этапе.

1985-1991 г. – перабудова ў СССР (курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця): развіваецца свабода слов; выбару ў Саветы праводзяцца з некалькіх кандыдатаў; у Вярхоўным савеце ўтвараецца парламенцкая апазіцыя.
Асаблівасці дэмакратычных працэсаў у Беларусі: БССР лічылася адной з самых кансерваныўных рэспублік (у 1990 г. на ХХХІ з’ездзе КПБ было прынята рашэннеаб захаванні за камуністычнай партыяй кіруючай ролі ў грамадстве і супраціўленне ўзнікненню іншых палітычных партый); у 1989 г. узнік апазіцыйны рух (“Беларускі народны фронт за “Адраджэнне” (БНФ); пасля прыняцця Закона СССР “Аб грамадскіх аб’яднаннях” у БССР пачаўся працэс фарміравання шматпартыйнасці (у палітычную партыю ператварыўся БНФ, узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. У 1997 г. утварылася грамадская арганізацыя Беларускі патрыятычны саюз моладзі, які ў 2002 годзе рэарганізаваны ў БРСМ.
(Добавление)
Білет №22
Пытанне 1. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст
План
1. Роля культуры ў нацыянальным руху.
2. Сістэма адукацыі.
3. Беларусазнаўства.
4. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.
5. Жывапіс і архітэктура.

Роля культуры ў нацыянальным руху: аб’яднанне беларускага народа, выклік патрыятычных пачуццяў праз адраджэнне беларускай мовы, распрацоўку беларускай нацыянальнай ідэі, канцэпцыі гістарычнага шляху; кансалідацыю беларускай інтэлігенцыі. Асаблівасцю сістэмы адукацыі была адсутнасць ВНУ на тэрыторыі Беларусі Няпоўную вышэйшую адукацыю давалі настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве, Мінску.
Вывучэннем гісторыі Беларусі займаюцца гісторыкі Доўнар-Запольскі, Ластоўскі і інш.
1 верасня 1906 г. браты Луцкевічы выдалі ў Вільні першы нумар газеты “Наша доля”, але 5 з 6 нумараў былі абвінавачаны цэнзурай у замаху на існуючую ўладу і друк іх быў забаронены. Працягам справы стала выданне больш памяркоўнай газеты “Наша ніва”, якая выходзіла з 1907 па 1915 гады. “Наша ніва” стала цэнтрам нацыянальна-культурнага адраджэння. У ёй працавалі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч.
Развівалася беларуская літаратура і мова (Купала - паэма “Бандароўна”, “Курган”; Колас - паэма “Новая зямля”; Багдановіч - зборнік вершаў “Вянок”). У Віцебску працавалі мастакі Шагал і Малевіч. У Мінску быў пабудаваны касцёл святых Сымона і Алены.

Пытанне 2. Утварэнне і станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беарусь. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
План
1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.
2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці РБ.
3. Канстытуцыя РБ.
4. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.

27 ліпеня 1990 г прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (25 жніўня 1991 г. Дэкларацыі нададзены Канстытуцыйны статус). 26 жніўня 1991 года усе прадпрыемствы і установы, якія раней падпарадкоўваліся Маскве пераведзены ў падпарадкаванне Мінску. 19 верасня 1991 г. была прынята новая назва дзяржавы – “Рэспуліка Беларусь” і новыя сімвалы – Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. 8 снежня 1991 г. пасля падпісання Белавежскага пагаднення паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю наша краіна нбыла поўны суверэнітэт.
Канстытуцыя РБ была прынята ў 1994 г. Змяненні і дапаўненні ўносіліся ў 1996 і 2004 гг. РБ – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Вышэйшыя органы ўлады: Прэзідэнт, Нацыянальны сход, Канстытуцыйны суд.
Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі: 2 красавіка1996 г. – Дагавор паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні Супольніцтва Суверэнных Рэспублік; 2 красавіка 1997 г. – Стварэнне Саюза Беларусі і Расіі; 8 снежня 1999 г. – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
(Добавление)
Білен №23
Пытанне 1. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і Лютаўская 1917 г. у Беларусі: прычыны, асноўныя падзеі, вынікі.
План
1. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый.
2. Асноўныя падзеі ў Расіі і на тэрыторыі Беларусі.
3. Станоўчыя і адмоўныя вынікі рэвалюцый.

Прычыны рэвалюцый: малазямелле сялян (памешчыцкае землеўладанне); манархія - двоеўладдзе; нроды Расійскай імперыі (у т.л. беларысы) былі пазбаўлены права развіваць сваю мову, культуру , мець аўтаномію ; крызіс выкліканы руска-японскай і першай сусветнай войнамі.
Галоўнымі пдзеямі рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі : “Крывавая нядзеля”, калі ў Пецярбргу было растраляна мірнае шэсце да цара; Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., згодна з якім народу былі дараваны свабоды і права на склікання парламента (Дзяржаўнай думы). На тэрыторыі Беларусі ў часы рэвалюцыі выкарыстоўваліся пераважна мірныя шляхі барацьбы – мітынгі, забастоўкі. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску былі растраляны ўдзельнікі мітынга (Курлоўскі растрэл).
Галоўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі адбываліся ў Петраградзе. На тэрыторіі Беларусі звесткі аб рэвалюцыі былі атрыматы 1-4 сакавіка. Утварыўся Мінскі Савет.
Вынікамі рэвалюцый былі:
1905-1907: абмежаванне улады цара парламентам; буржуазныя свабоды; спроба выршыць зямельнае пытанне шляхам правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы;
1917: звяржэнне ўлады цара, усталяванне двоеўладдзя (Часовы ўрад і Мінскі Савет); актывізацыя беларускага нацыянальнага руху (зохоўвалася памешчыцкае замлеўладанне, нацыянальнае пытанне, працягвалася І с.в., што стала прычынай наступнай Кастрычніцкай рэварюцыі).

Пытанне 2. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.
План
1. Умовы развіцця культуры.
2. Вяртанне гістарычнай спадчыны.
3. Развіццё літаратуры і мастацтва (тэматыка; творчасць; музычныя фестывалі; помнікі).

Умовы развіцця культуры: дэмакратызацыя грамадскага жыцця; свабода слова, друку у часы прабудовы; набыццё дзяржаўнага суверэнітэту. У 1990-1991 гг. былі прыняты Законы аб мовах, адукацыі, культуры. Закон аб мовах рабіў беларускую мову дзяржаўнай, а рускай надаваўся статус мовы міжнацыянальных зносін ( у 1995 годзе руская мова набыла статус другой дзяржаўнай мовы). Закон аб адукацыі гарантуе атрыманне адукацыі згодна здольнасцям. Закон аб культуры быў накіраваны на адраджэнне культурнай спадчыны і гарантаваў свабоду творчасці.
Развіццё літаратуры і мастацтва: гістарычная тэматыка (Дайнэка “Меч князя Вячкі”, агульначалавечая тэматыка (Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”); друкуюцца творы гісторыкаў пачатку ХХ ст (Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага, Ластоўскага); адкрываюцца помнікі гістарычным дзеячам: Кірыле Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў олацку, Лідзе; помнік Буднаму ў Нясвіжы. У РБ праводзяцца музычныя фестывалі: “Славянскі базар” у Віцебску; “Залаты шлягер” у Магілёве; “Мінская вясна” у Мінску.
Прикреплено изображение (Нажмите для увеличения)
jp.png


-----
 
 Top
Crazy DJ
Отправлено: 21 Мая, 2008 - 17:26:11
Post Id



Junior Member


Покинул форум
Сообщений всего: 91
Дата рег-ции: Янв. 2006  
Откуда: Lida




эт типо новые билеты??? так ты пометку сделай, а то 9е классы не разберуцца)))
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 25 Мая, 2008 - 14:56:19
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Crazy DJ пишет:
эт типо новые билеты??? так ты пометку сделай, а то 9е классы не разберуцца)))

Это небольшие шпоры к обязательному экзамену по Истории Беларуси.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 23 Августа, 2008 - 07:22:57
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Я откопал у себя еще один вариант шпаргалок. Выложу как-нибудь в следующий раз.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 21 Января, 2009 - 19:21:54
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Выполняя обещанное, выкладываю еще один вариант:

БІЛЕТ 1
1. Старажытныя жыхары на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
Узнікненне чалавечага грамадства—надзвычай доўгі і складаны працэс. Пачатак гісторыі Беларусі адносіцца да каменнага веку—самаму працягламу перыяду першабытна-абшчыннага ладу. У адпаведнасці з сацыяльна-гістарычнай перыядызацыяй выдзяляюцца тры перыяды ў развіцці першабытнага грамадства:
1) праабшчына;
2) родавая абшчына;
3) суседская абшчына.
Паводле археалагічнай перыядызацыі, гісторыя першабытнага грамадства падзяляецца на:
1) каменны век;
2) бронзавы век;
3) жалезны век.
У сваю чаргу каменны век дзеліцца на эпохі:
1) палеаліт (старажытны каменны век);
2) мезаліт (сярэднекаменны век);
3) неаліт (новакаменны век).
На тэрыторыі Беларусі людзі з'явіліся ў сярэднім палеаліце, прыкладна 100—35 тыс. гадоў таму назад. Аб гэтым сведчаць прылады працы з крэмню, знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Абідавічы (Быхаўскі раён). Свяцілавічы (Веткаўскі раён).
Перыяд праабшчыны характарызаваўся пераважна прысваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі невялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем.
Другая спроба засялення Беларусі адбылася 26—23 тыс. гадоў таму назад. Рэшткі стаянак гэтага часу знойдзены ў Бердыжы і Юравічах на Гомельшчыне.
У VI—II тысячагоддзях да н.э. раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі Беларусі ўжо мала адрозніваўся ад сучаснага. Самым важным дасягненнем гэтага часу было пашырэнне шліфавання і свідравання каменных прылад. У сувязі з новай тэхнікай апрацоўкі каменя гэты перыяд называюць новакаменным, ці неалітам. Пачаткам неаліту лічаць час вынаходства спосабу вырабу глінянага посуду, канцом—з'яуленне металургіі. На тэрыторыі Беларусі выяулена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Археалагічныя даныя дазволілі высветліць, што на тэрыторыі Беларусі ў эпоху неаліту пражывалі 3 вялікія групы плямён. Паколькі назвыплямён невядомы, іх культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, па формах гаршкоў і па абласцях іх распаўсюджання:
1) днепраданецкая культура грабеньчата-накольчатай керамікі;
2) верхнедняпроўская культура грабеньчата-ямачнай керамікі;
3) нёманская культура.
Глыбокі пераварот быў зроблены з пачаткам выкарыстання металу. Але на тэрыторыі Беларусі не знойдзена слядоў вырабу медных і бронзавых прадметаў. Гэта тлумачыцца тым, што тут не сустракаецца выкапняў медзі. Важнейшымі заняткамі людзей гэтага перыяду робяцца земляробства і жывёлагадоўля. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі, які надаў большае значэнне мужчынскай працы. Занятакземляробствам, гадоўля буйнай рагатай жывёлы, будаўніцтва жылля, наяўнасць лласкадоннага посуду сведчаць, што тагачасныя плямёны вялі аседлае жыццё.
У VII—VI стст. пачалася дабыча жалеза і выраб з яго прылад працы, зброі, упрыгожванняў. Жалеза пачало ўжывацца для вырабу шматлікіх прылад працы, з якіх асабліва важнае значэнне мелі сякера і матыка.
У І—II стст. н.э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўмацаваныя гарадзішчы і пасялілася на адкрытых месцах—селішчах. Устаноўлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыторыю Беларусі засялялі ўжо некалькі вялікіх племянных груп:
1) плямёны мілаградскай культуры;
2) плямёны зарубенецкай культуры (у месцах, дзе дагэтуль жылі плямёны мілаградскай культуры);
3) індаеўрапейскія плямёны штрыхаванай керамікі;
4) плямёны днепра-дзвінскай культуры.
Большасць сучасных народаў Еўропы маюць агульныя карані свайго паходжання ад індаеўрапейцаў.
Прарадзімай славян вучоныя лічаць шырокі абшар ад Одэра, Віслы і Прыпяці да Дняпра і Дзясны. У VI—VII стст. славяне падзяліліся на 3 групы: заходнія, паўднёвыя і ўсходнія.
Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяляліся ў Верхнім Падняпроўі. У выніку інтэнсіўнага асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, склаліся блізкія паміж сабой супольнасці: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас.
2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай прывяло да першай сусветнай вайны 7974—7978 гг. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін.
Напярэдадні вайны заходнія губерніі былі аб'яўлены на ваенным становішчы.
У сувязі з наступленнем нямецкіх войск на ўсход рынуўся паток бежанцаў. Большасць з іх высялялася ў прымусовым парадку па загаду расійскіх улад.
У жніўні 1915 г. пачаліся ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Руская армія. якая апынулася пад пагрозай акружэння, вымушана была пакінуць значную частку | тэрыторыі Беларусі і адступіць. Стаўка Вярхоўнага галоўнака-мандуючага была пераведзена з Баранавіч ў Магілёў. У кастрычніку руская армія спыніла наступленне немцаў, і фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск—Паставы—Смаргонь—Баранавічы—Пінск.
Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі. Тут быў устаноўлен акупацыйны рэжым – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады з восені 1915 г. на занятай частцы тэрыторыі загадалі мясцоваму насельніцтву здаваць прадукты харчавання, увялі значныя падаткі і штрафы, вывозілі жыхароў на прымусовыя работы ў Германію. Немцы знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.
Вельмі цяжкім было таксама становішча на неакупіраванай тэрыторыі. Не хапала паліва, сыравіны, рабочых рук. У прыфрантавой паласе скапілася многа бежанцаў.
Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты Беларусі. У сельскай гаспадарцы назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасяўных. зменшылася пагалоўе жывёл.
3 беларускай вёскі было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці.
Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Для развіцця беларускаго нацыянальнага руху склаліся ў гадь вайны неспрыяльныя ўмовы. Але ў розных населеных пунктах адбыліся выступленні рабочых і сялян. Але ў асноўным яны былі разрозненыя.
У цэлым першая сусветная вайна абвастрыла супярэчнасц ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу.

БІЛЕТ 2
1. Беларускія землі ў X-XIII стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё.
Эканамічнае жыцце Беларускіх зямель у Х—XIII стст. вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы—саха, драўляная барана.
Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюджаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Такім чынам, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва.
Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх—Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск.
Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы
падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далекімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам).
Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян.
На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай.
Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду,—халопамі.
Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае.
Ускладненне і ўдасканалённе грамадскіх адносін на Беларусі вяло да ўтварэння дзяржаўнасці. Першай паўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях, было Полацкае княства.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і саладат. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла да Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Звесткі аб гэтых падзеях хутка дайшлі да Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі, бундаўцы, меншавікі, эсэры і інш. Яны стварылі ў Мінску так званы Камітэт выратавання рэвалюцыі і паспрабавалі ўзяць уладу ў свае рукі.
Бальшавікі ўсё ж такі, апіраючыся на падтрымку войск Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных апанентаў і ўсталявалі свой кантроль на тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі.
У лістападзе ў Мінску быў створаны Абласны выканаўчы
Камітэт Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі. Яго ўзначаліў М.У. Рагазінскі. Выканаўчым органам улады стаў Савет народных камісараў на чале з К. I. Ландарам.
Такім чынам. на Беларусі пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Так, быў уведзены рабочы кантроль, пачала праводзіцца зямельная рэформа, рэформа сістэмы адукацыі і інш.
Актыўна дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП (б), на чале якога стаяў А.Ф. Мяснікоў.
Палітычнай сілай, якая імкнулася ўстанавіць сваю ўладу на Беларусі. былі беларускія нацыянальныя арганізацыі.
Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яны разглядалі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян. Вялікая беларуская рада выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. Кіруючай палітычнай сілай у беларускім нацыянальным руху выступіла Беларуская сацыялістычная грамада.
Партыя бальшавікоў негатыўна аднеслася да намаганняў беларускіх нацыянальных арганізацый па стварэнню органа краёвай улады.
Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі вайсковыя часці і браніраваны поезд, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада.
У кастрычніку-лістападзе 1917 г. Савецкая ўлада перамагла ў многіх гарадах Беларусі: Віцебску, Полацку, Гомелі і інш. Такім чынам, улістападзе 1917 г. на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. Армія ў асноўным падтрымала дэкрэты Савецкай улады.
Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.
У час першай сусветнай вайны 1914 – 1918 г. ваенныя дзеянні вяліся і на тэрыторыі Беларусі. Яна стала арэнай ваенных дзеянняў у 1915 г. Значную тэрыторыю немцы акупіравалі, і там панавала ваенная адміністрацыя. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. Памешчыкам вярталі былыя ўладанні. Былі забаронены многія грамадскія арганізацыі. На мірных жыхароў наладжвалі аблавы, карныя аперацыі, вывозілі ў Германію на працу.
Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва.
Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на Беларусі разгарнуўся рух за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. У студзені 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як аддзел народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей Расіі на чале з А.Р. Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.
Прапанову Белнацкама 'падтрымалі беларускія секцыі РКП(б) на чале з 3. Жылуновічам. Аднак Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобласці назву "Заходняя Камуна".
Дэбаты па пытанню аб нацыянальным вызначэнні беларусаў працягваліся да 1918 г. Урэшце рэшт дзейнасць урада БНР, пагроза з боку Польшчы прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
30 снежня 1918 г. у Смаленску, які стаў цэнтрам Заходняй вобласці ў сувязі з германскай акупацыяй, была склікана VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай".
1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам, які абвясціў утварэнне БССР. Яна была створана ў межах Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерній. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў са Смаленска 7 студзеня ў Мінск. Сваю дзейнасць урад БССР пачаў ў вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах.
(Добавление)
БІЛЕТ З
1. Полацкае княства ў X-XIII стст. Княжацка-вечавы лад.
Самым магутным княствам. існаваўшым на тэрыторыі Беларусі ў Х-XIII стст., было Полацкае княства. Яго гістарычным ядром было княжанне крывічоў-палачан.
Упершыню Полацк упамінаецца пад 862 г. Полацкая зямля размяшчалася на поўначы Беларусі, уключаючы сучасную Віцебскую вобласць і частку Мінскай.
Першым полацкім князем быў Рагвалод. Ён правіў незалежна ад Кіева і Ноўгарада. якія сапернічалі між сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель. Але ў 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк.
Князь Рагвалод і яго два сыны былі забіты, дачка Рагнеда была прымусова выдадзена замуж за Уладзіміра, які едзе з ёй у Кіеў, падманам забівае свайго брата Яраполка і становіцца Кіеўскім князем. Рагнеда, якая не змагла змірыцца са сваёй доляй, зрабіла спробу забіць Уладзіміра. Пасля гэтай няўдачнай спробы Уладзімір выслаў Рагнеду на бацькаўшчыну, у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны г. Ізяслаў (цяпер Заслаўе). Рагнеда памерла ў 1000 г.
Ізяслава палачане запрасілі княжыць у Полацку, але праз год ён памірае. Яго пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяслававіч, пры княжанні якога пашырылася тэрыторыя Полацкай зямлі. Пасля смерці Брачыслава яго месца заняў Усеслаў Брачыслававіч (1044—1101), які быў празваны, Чарадзеем. Князь імкнуўся захапіць землі, якія знаходзіліся за межамі Полацкай зямлі. Гэтым ён абвастрыў адносіны з Кіевам. Кіеўскія князі зрабілі спробу падпарадкаваць Полацк, але ім не ўдалося. Як сімвал незалежнасці Полацкай дзяржавы тут быў пабудаваны Сафійскі сабор. У перыяд княжання Усеслава Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту, але пасля яго смерці яно было падзелена на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. У шасці з іх княжылі сыны Усеслава, якія вялі паміж сабой міжусобную барацьбу.
У пачатку XIII ст. Полацкаму княству, раздробленаму на ўдзельныя княствы, пачалі пагражаць крыжакі. Полацкая зямля паступова губляла сваю былую веліч. У такіх абставінах палачане пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіхбыў г. Наваградак, праз запрашэнне на княжанне літоускіх князеу. Першым літоускім князем на полацкім княжанні быў Таўцівіл.
Такім чынам, пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе с Літвою ў новай дзяржаве—Вялікім княстве Літоўскім.
У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі адбываюцца вялікія зрухі. Актывізавалася дзейнасць веча. Веча—гэта агульны сход гараджан. На гэтым сходзе вырашаліся розныя пытанні. Напрыклад, веча выганяла і запрашала князёў, аб'яўляла войны, заключала мір ці гандлёвыя дагаворы. У XII ст. веча стала таксама вышэйшай судовай інстанцыяй. На першы план паступова выступалі ў Полацкім княстве баяры і дружыннікі. Улада самога князя была абмежавана.
Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых няжацка-патрыярхальных інстытутау усе часцен прыходзілі ў супярэчнасць.
2.Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (ліпень 1917-1920 г.).
У лютым 1917 г. была звергнута дынастыя Раманавых і да ўлады прыйшоў Часовы ўрад. У пачатку сакавіка ў Беларусі сталі стварацца Саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў, быў абраны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку. Улады не здолелі вырашыць старыя праблемы. Эканамічная і ваенна-палітычная катастрофы здаваліся немінучымі.
Летам 1917 г. на Беларусі актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, але сярод насельніцтва ні бальшавікi, ні беларускія нацыянальныя партыі не карысталіся значнай падтрымкай. Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. У жніўні 1917 г. правыя сілы паспрабавалі захапіць уладу ў свае рукі. Але карнілаўскі мяцеж праваліўся.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. У гэты ж дзень выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступіўшыя супраць новай улады буржуазныя партыі, эсэры, бундаўцы, меншавікі, Вялікая беларуская рада стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які спрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Але ў лістападзе 1917 г. у
Беларусі на неакупіраванай тэрыторыі зноў была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Але беларускія нацыянальныя арганізацыі па-ранейшаму прэтэндавалі на ўладу ў краі. У снежні 1917 г. Вялікая беларуская рада правяла першы Усебеларускі з'езд. Большая частка дэлегатаў з'езда дабівалася абвяшчэння аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Але Усебеларускі з'езд быў распушчаны загадам СНК Заходняй вобласці. У адказ на гэта лідэры беларускіх палітычных партый стварылі Выканаўчы Камітэт Усебеларускага з'езда.
У лютым 1918 г. перад пагрозай захопу немцамі Мінска Выканкам абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, а 9 сакавіка 1918 г. заявіў аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 25 сакавіка была абвешчана поўная незалежнасць БНР. Хоць трэба заўважыць, што поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваны. І тым не менш гэта была першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад пераглядзець палітыку ў адносінах да Беларусі.
Узнаўленне беларускай дзяржаўнасці праходзіла нялёгка. Белнацкому і Цэнтральнаму бюро беларускіх камуністычных секцый, якія выступалі за стварэнне беларускай дзяржавы на правах аўтаноміі, супрацьстаялі кіраўнікі Аблвыкамзаха, якія не прызнавалі існавання беларускай нацыі і лічылі немэтаз-годным самавызначэннне нацый. І ўсё ж такі ў снежні 1918 г. было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння БССР як суверэннай беларускай дзяржавы.
Дзяржаўны статус незалежнай дзяржавы прыдадзены Беларусі 1 студзеня 1919 г. Акрэсліваліся межы Беларускай Савецкай Рэспублікі. Беларускі ўрад са Смаленска пераехаў у Мінск.
Дзейнасць урада БССР пачыналася ў складаных палітычных і эканамічных умовах. Асабліва складанымі былі знешне-палітычныя абставіны. Так, кіраўнікі Польшчы выказалі прэтэнзіі на заходнюю частку Беларусі і Літвы.
У ліпені 1918 г. польскія войскі распачалі наступленне на
Украіну і Беларусь. Хутка была занята Гродзеншчына. Польшча гпрадоўжыла наступленне супраць войск ЛітБела. Аднак савецкія ўлады не змаглі аказаць належнага адпору польскай арміі. На захопленых тэрыторыях быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым.
Толькі ў ліпені 1920 г. у выніку наступлення Заходняга фронту пад камандваннем М. Тухачэўскага быў вызвалены Мінск.
У выніку грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў складзе БССР засталося шэсць паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Мазырскі, Ігуменскі, часткова Мінскі і Слуцкі.
31 ліпеня 1920 г. у другі раз была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка.
Такім чынам, працэс стварэння беларускай дзяржаўнасці быў даволі складаным.
На рубяжы 1917—1918 гг. на ўсёй тэрыторыі Польшчы пашырыўся рэвалюцыйны рух. 29 жніўня 1918 г. Ленін падпісаў Дакрэт СНК, у якім былі ануліраваны ўсе дагаворы і акты, заключаныя царскім урадам з Прусіяй і Аўстрыяй па раздзелу Польшчы. Дзяржавы Антанты вымушаны былі згадзіцца з фактам незалежнасці Польшчы. У самой Польшчы стваралася Красная гвардыя, Саветы рабочыхдэпутатаў, народная міліцыя. Адным з кіраўнікоў руху за незалежнасць быў Ю. Пілсудскі, які марыў аб аднаўленні польскіх граніц 1772 г., аб уключэнні ў склад Польшчы ўкраінскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што вяло да канфлікту з Савецкай Расіяй.
Польскія войскі яшчэўліпені 1918 г., наступаючы на Украіну і Беларусь, занялі Гродзеншчыну, дзе працягвала сваю дзейнасць Рада БНР. У мэтах арганізацыі супраціўлення Рада стварыла Савет дзяржаўнай абароны. Але, не вытрамаўшы наступлення польскіх войск, вырашыла далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай Рэспублікі. Але і Савет абароны ЛітБела не меў дастаткова сіл для адпора ворагу. У канцы 1919 г. фронт стабілізіраваўся на р. Бярэзіне.
На акупіраваных тэрыторыях быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым. што выклікала моцны партызанскі рух. Польскі ўрад афіцыйна заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР.
У 1920 г., павялічыўшы сваю армію, палякі прадоўжылі наступленне. Але Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне, і палякам з цяжкасцю ўдалося адкінуць бальшавікоў на зыходныя пазіцыі. У ліпені 1920 г. Заходні фронт пад камандваннем М. Тухачэўскага зрабіў больш удалае наступленне. Чырвоная Армія дасягнула Брэста і рушыла на Варшаву.
У гэты час пад націскам камуністаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі абвясціў зноў БССР (31 ліпеня 1920 г.). Тэрыторыя БССР абмяжоўвалася шасцю паветамі Мінскай губерніі. Паступова аднавіла сваю дзейнасць КП(б)Б. У 1920 г. пракацілася новая хваля антысавецкіх выступленняў. Найбольш буйнае з іх было Слуцкае паўстанне 1920 г. Амаль месяц каля 10 тыс. паўстанцаў ўтрымлівалі сваю ўладу ў 15 валасцях цяперашняга Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў.
У 1920 г. узброеныя фарміраванні генерала Булак-Балаховіча паспрабавалі скінуць савецкую ўладу на Беларусі. Яны захапілі Мазыр, Пінск, Петрыкаў і інш. Але ў канцы 1920 г. войска было разгромлена, а генерал перайшоў у Польшчу.
Знясіленая амаль бесперапыннымі войнамі з Польшчай, Савецкая Расія заключыла 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор на ўмовах уключэння захопленай палякамі Заходняй Беларусі ў склад Польшчы.

БІЛЕТ 4
1. Культура Беларусі ў X—XIII стст.
У цеснай сувязі з працэсам утварэння і станаўлення дзяржаўнасці на Беларусі ў Х—XIII стст. ішло развіццё культуры. Адной з праяў развіцця культуры было прыняцце і распаўсюджванне на Беларусі хрысціянства. Яно пранікла сюды ў IX ст., але афіцыяльнае прыняцце адбылося ў Х ст. Аднак прамых звестак пра крышчэнне Беларусі няма. Царква глыбока пранікла ва ўсе сферы жыцця насельніцтва.
У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію—царкоўную акругу, якой кіраваў епіскап. Гэта дало магчамасць распаўсюджваць на беларускіх землях пісьменнасць.
Першым датаваным надпісам з'яўляецца надпіс, выкананы на пячатцы князя Ізяслава.
Заслуга стварэння славянскай азбукі і пісьменнасці належыць славянам па паходжанню, візантыйскім царкоўнікам, братам Кірылу і Мяфодзію. У XI ст. у полацкай зямлі пачала асвойвацца складзеная імі для старабалгарскай мовы кірылічная азбука.
Выдатнымі помнікамі пісьменнасці на Беларусі з'яўляюцца так званыя камні Барыса і Глеба, Берасцяныя граматы. Самай ранняй рукапіснай кнігай на Беларусі было Тураўскае евангелле (XI ст.). Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічаць "Слова аб палку Ігаравым" невядомага аўтара.
Кніжная культура на Беларусі дасягнула сваіх вышынь у творчасці такіх вядомых асветнікаў як Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага.
Ефрасіння Полацкая перапісвала царкоўныя кнігі, а прыбытак ад іх продажу аддавала бедным.
Яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве.
Кірыла Тураўскі, епіскап Турава, вёў таксама шырокую пісьменніцкую дзейнасць. Словы і прытчы Тураўскага карысталіся нават пры яго жыцці шырокай папулярнасцю і яго празвалі Златавусам.
Кіеўскі мітрапаліт Клімент Смаляціч много зрабіў для распаўсюджвання пісьменнасці. На жаль, захаваўся толькі адзін яго твор. Гэта "Пасланне Фаме прасвітару".
Прыняцце хрысціянства прывяло да з'яўлення каменнага дойлідства. Яно прадстаўлена ў першую чаргу храмавымі пабудовамі. Гэта царква ў імя Багародзіцы ў Полацку, Сафійскі сабор у Полацку, храмы ў Менску, Пінску і інш. Помнікам ваеннага дойлідства з'яўляецца "Белая вежа" у Камянцы.
Разам з дойлідствам на Беларусі з'явілася выяўленчае мастацтва. Яно прадстаўлена іконамі, фрэскамі, мініяцюрамі, роспісамі сцен храмаў.
Багатай была і пабытовая культура. Беларусы валодалі каля 60 рамёстваў. Асабліва праславіліся полацкія разьбяры і ювеліры.
Такім чынам, культура беларускіх зямель ў Х—XIII стст. развівалася ў цеснай сувязі з культурамі ўсіх славянскіх народаў. Моцны ўплыў на яе развіццё аказвалі Візантыя і Заходняя Еўропа. Беларусы ўпісвалі вельмі яркую старонку ў міравую і агульнаеўрапейскую культуру.
2. Новая эканамічная палітыка ў БССР.
У перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі Савецкі ўрад праводзіў палітыку "ваеннага камунізма", але ў 1921 г. пачаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП).
НЭП павінен быў забяспечыць значны ўздым эканомікі краіны. У 1921 г. быў зроблены першы практычны крок: харчовая развёрстка замянялася харчовым падаткам. Але гэта ў большай ступені было прапагандысцкім крокам:
1) харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся ў памерах большых, чым развёрстка 1920 г;
2) хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў невыгадным.
Таму НЭП уяўляў сабой не дакладна распрацаваную праграму, а шэраг "адступленняў" у мэтах прыстасавання бальшавіцкіх улад да рэальна існуючых абставін.
НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, паступова развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і ўрэшце вызначыўся як палітыка прамысловая.
У сферы прамысловасці НЭП выявіўся ў наступным:
1. Дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю.
2. Дапускаліся прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці.
3. Дазваляліся прыватны гандаль і прадпрымальніцтва.
4. Работа дзяржаўных прадпрыемстваў пераводзілася на гаспадарчы разлік.
5. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых.
6. Адмяніліся бесплатныя паслугі і картачная сістэма.
7. З'яўлялася матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы.
8. Фінансавая стабілізацыя.
9. Дэнацэналізацыя прадпрыемстваў.
У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці НЭП выявіўся ў:
1) замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;
2) дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы;
3) праве сялян распараджацца лішкамі сваёй працы;
4) свабодзе выбару формаў землекарыстання.
Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах НЭПа мела істотныя вынікі. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў у 1927 г. даваенны ўзровень. Свабода гандлю дазволіла палепшыць эканамічную сітуацыю. Грашовая рэформа 1922—1924 гг. некалькі стабілізавала фінансавае становішча.
Але НЭП выявіў шэраг супярэчнасцей і недахопаў:
1. Узмацненне падатковага прэсу на сярэднія і заможнія слаі сялянства непазбежна вяло да драблення гаспадарак і змянення вагі таварнай прадукцыі.
2. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў СССР выклікалі рост цэн на збожжа і змяншэнне колькасці хатняй жывёлы.
3. Цэны на сельскагаспадарчыя прадукты не былі збалансаваны з цэнамі на прамысловыя тавары.
НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх мэт. 3 усталяваннем асабістай улады Сталіна НЭП быў згорнуты.
(Добавление)
БІЛЕТ 5
1. Прычыны ўтварэння ВКЛ. Умацаванне вялікакня-жацкай улады ў першай палове XIV ст.
Перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы стала развіццё ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні стара-беларускіх гарадоў. Аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын:
1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татар;
2) інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі;
3) інтарэсы літоўскіх і рускіх феадалаў умацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах.
Цэнтрам, вакол якога пачала складвацца Літоўская дзяржава, стаў Наваградак. Першым князем—прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка—выступіў Літоўскі князь Міндоўг. 3 дапамогай сілы Міндоўг адваяваў літоўскія землі і далучыў іх да Наваградка. Міндоўг прыняў каталіцтва, каранаваўся ў Наваградку.. Наваградак стаў першай сталіцай адносна адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы.
Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву з'явілася вынікам сацыяльна-эканамічных з'яў, што адбываліся ў гэтых землях. Паскорыла працэс аб'яднання неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Да сярэдзіны ХIV ст. ВКЛ уяўляла сабой асаблівую федэрацыю, сукупнасць асоб-ных княстваў і ўдзелаў. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. Тэрмін "Літва" адносіўся да Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Русь"—да Верхняга Падзвіння і Падняпроўя.
ВКЛ уяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем—носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады.
У першай палове XIII ст. раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі Беларусі сталі аб'ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і мангола-татар з поўдня.
Вялікую небяспеку ўяўлялі нямецкія бязлітасныя рыцары-крыжакі. У пачатку XIII ст. яны пачалі планамернае заваяванне Прыбалтыкі, якую лічылі плацдармам для "націску на ўсход". Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджвання хрысціянства. Нашэсце крыжакоў пагражала разбурэннем гарадоў і вёсак, знішчэннем народаў, духоўным упадкам. На пярэднім краі гэтай барацьбы стаялі беларускія землі. Полацкія князі першымі ўступілі ў барацьбу з небяспечным ворагам, бо з'яўленне крыжакоў пагражала князям стратай падуладных зямель, а пабудова ў 1201 г. крэпасці Рыга ставіла пад пагрозу знешнегандлёвыя сувязі.
Прадстаунікі Лівау прасілі полацкага князя Уладзiміра
дапамагчы ім выгнаць крыжакоу. Ен згадзіуся, але дзеянш саюзнікаў не былі ўзгоднены. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжакоў давзоліла апошнім ужо ў пачатку XIII ст. падпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравалі васалы полацкага княства, былі спалены. Шлях да Полацка быў адкрыты.
Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і Ноўгараду, і літоўцам. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход супраць Тэутонскага ордэна крыжакоу, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр.
У пачатку 40-х гг. XIII ст. шведскія і нямецкія захопнікі адначасова пачалі паход на паўночна-усходш'я землі Русі. Шведы рушылі на Ноўгарад, а немцы—на Пскоў.
Наўгародскім князем у той час быў таленавіты палкаводец Аляксандр Яраслававіч. Каб процістаяць небяспецы, ён устанавіў даволі трывалыя сувязі з Уладзіміра-Суздальскім, Віцебскім і Полацкім княствам.
У ліпені 1240 г. Аляксандр Яраслававіч з невялікім атрадам нечакана з'явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывалі шведы, і разбіў іх.
У 1242 г. Аляксандр, празваны Неўскім, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход. Паводле міру, заключанаму ў 1243 г., яны не толькі адмаўляліся ад заваяваных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі.
Полацкія дружыны прымалі актыўны ўдзел у бітвах на Няве і на Чудскім возеры. У летапісах захаваліся некаторыя імёны "храбрых мужоў". Гэта, напрыклад, Якаў Палачанін. які вызначыўся ў бітве на р. Няве. Гэта і гарадзенскі ваявода Давыд. які разбіў са сваёй дружынай крыжакоў, якія напалі на Наваградак.
У 1410 г. на полі каля вёскі Грунвальд (зараз тэрыторыя Польшчы) сышліся на бітву з крыжацкім войскам аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства. Удар для Тэўтонскага ордэна быў такі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.
Знешнепалітычная сітуацыя на поўдні Беларусі была таксама вельмі складанай.
У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася магутная мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. У 1219 г. мангола-татары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і Закаўказзе. У 1223 г. яны нанеслі паражэнне рускім князям на р. Калка. Зімой 7237 г. яны накіравалі галоўны ўдар на паўночна-ўсходнюю Русь. Вясной 1238 г. мангола-татары пагражалі беларускім землям з усходу. Восенню 1239 г. татары рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі таксама на Гомель. Ёсць звесткі пра гераічную барацьбу паўднёвых беларускіх гарадоў: Мазыра, Турава, Пінска і інш. У другой палове XIII ст. мангола-татары яшчэ неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі.
Але трэба зазначыць, што ўпартае, працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы, а таксама гераічная барацьба рускага народа, спынілі мангола-татарскіх заваёўнікаў.
2. Палітыка беларусізацыі ў 20-х гг. Культурныя пераўтварэнні ў 30-я гг.
Беларусізацыя—комплекс мер па адраджэнню беларускай мовы і літаратуры, нацыянальнай культуры і ў цэлым беларускага этнасу. Гэта перважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. Афіцыйна пачала праводзіцца з ліпеня 1924 г., калі ствараецца Цэнтральная камісія па правядзенню беларусізацыі. Яе ўзначаліў відны дзеяч БССР А. Хацкевіч, які бачыў асноўную задачу беларусізацыі ў тым, каб "прыстасаваць дзяржаўны апарат. школы, мастацтва, літаратуру для абслугоўвання масы насельніцтва
на яе роднай мове".
Перадумовы беларусізацыі:
1) пераход да новай эканамічнай палітыкі;
2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады. гуртаванне беларускіх нацыянальных сіл;
3) уз'яднанне ўсходняй часткі Беларусі;
4) пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ) устаноў.
Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры. вылучэнне на кіруючыя пасады тых, хто валодаў беларускай мовай.
Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы. узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Узвышша", "Полымя". Праваднікамі палітыкі беларусізацыі былі Я. Колас, Я. Купала, М. Чарот, К. Чорны, М. Лынькоў і інш. Да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80% сярэдніх школ. Адкрываюцца ў БССР тэатры, вышэйшыя навучальныя ўстановы, плённа працуюць кампазітары. У 1928 г. была арганізавана студыя мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь".
Беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва. Але ў канцы 20-х—пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з "нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі" яна была згорнута. Па беларускай інтэлігенцыі быў нанесены вялізарны ўдар. Са спыненнем беларусізацыі пачалася "контрбеларусізацыя". Скарацілася рэзка колькасць беларускамоўных школ. зменшылася выданне кніг і газет на беларускай мове.
Аднак і ў гэтых умовах беларуская культура працягвала развівацца. К канцу 30-х гг. у асноўным была ліквідавана непісьменнасць. Колькасць пісьменных узрасла з 60% у 1927 г. да 90,8% у 1939 г. У 1925 г. было ўведзена абавязковае, пачатковае, а ў 1930 г. і сямігадовае навучанне. У рэспубліцы ўзнікла сетка рабфакаў. Была арганізавана падрыхтоўка ўласных навуковых кадраў. Сапраўдным цэнтрам навуковага жыцця стала Акадэмія навук БССР.
У літаратуры і мастацтве зацвярджаўся прынцып сацыялістычнага рэалізму.
Пашыралася сетка прафесійных драматычных тэатраў. У іх сценах вырасла шмат таленавітых акцёраў (Б. Платонаў, Г. Глебаў, Л. Ржэцкая і інш). Была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя і створаны оперы "Міхась Падгорны" Я. Цікоцкага, "У пушчах Палесся" А. Багатырова, "Кветка шчасця" А. Туранкова, першы нацыянальны балет "Салавей" М. Крошнера.
Захоўвалася і развівалася народная творчасць. Аднак развіццё культуры БССР у 30-я гг. праходзіла супярэджліва. Афіцыйныя ўлады адсякалі ўсё тое, што, на іх погляд, перашкаджала працэсу станаўлення культуры "сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме". Пачаўся працэс страчвання нацыянальных традыцый, абрадаў, звычаяў. Культура ў 30-я гг. была пастаўлена ў БССР пад кантроль дзяржавы.

БІЛЕТ 6
1. Адносіны ВКЛ з Тэўтонскім Ордэнам і Залатой Ардой.
Грунвальдская бітва.Залатая Арда—гэта мангола-татарская феадальная дзяр-жава, якая была аснована ў 40-я гады XIII ст. ханам Батыем і існавала да II паловы XV ст. Дзяржава займала тэрыторыю Заходняй Сібіры, Паўночнага Каўказа, Крыма, стэпаў ад Волгі да Дуная. Адзінства Залатой Арды скончылася ўжо ў канцы XIV ст. Апошнюю спробу аб'яднаць дзяржаву зрабіў хан Едыгей. У II палове XV ст. Залатая Арда распалася на Казанскае і Астраханскае ханствы, Нагайскую Арду, уласна на Вялікую Арду і Крымскае ханства.
Агрэсіўная палітыка ханаў Залатой Арды не давала пакою многім тагачасным дзяржавам. У выніку спусташальных паходаў было захвачана шэраг краін. Войскам Вялікага Княства Літоўскага і Рускага прыйшлося абараняцца не раз ад татарскіх нашэсцяў. А ў II палове XIV ст. ардынцам былі нанесены такія магутныя ўдары, што нават былі вызвалены ад татара-мангольскага нашэсця некаторыя славянскія землі. У 1362 г. на р. Сінія Воды (прыток Паўднёвага Буга) войскі вялікага князя Альгерда разбілі татарскіх ханаў, у выніку чаго ўкраінскія землі былі вызвалены ад мангола-татарскай няволі. Воіны з зямель Беларусі ўдзельнічалі таксама ў Кулікоўскэй бітве 1380 г.
У адрозненне ад рускіх зямель, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, Беларусь не зведала няволі мангола-татар. Беларускія землі ніколі не падпарадкаваліся Залатой Ардзе. Не меншую небяспеку ў XIII—XIV стст. для беларускіх зямель уяуляла княжацкая навала.
У канцы XII ст. быў аснаваны каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн—Тэўтонскі ордэн. У XIII—пачатку XVI стст. у Прыбалтыцы на землях, захопленых у прусаў, літоўцаў, палякаў яны
аснавалі сваю дзяржаву. Ордэн хутка распачау агрэсію на славянскія землі. Барацьба з тэўтонамі стала барацьбой за выжыванне славянства. І на пярэднім яе краі стаялі беларускія землі, якія закрывалі сабою ад крыжакоў іншыя ўсходнес-лавянскія землі. Ледзь не штогод на працягу амаль трох стагоддзяў спатыкаліся ў бітвах беларусы і крыжакі. Частымі былі набегі на Полаччыну, Гродзеншчыну, Наваградчыну. У 1410 г. аб'яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства дало рашучы бой крыжакам пад Грун-вальдам. Ніводная з бітваў сярэднявечча не збірала такой колькасці воінаў—некалькі дзесяткаў тысяч! Гэта была найвялікшая бітва. Тэўтонскі ордэн быў разбіты ўшчэнт. Аднавіць былую моц крыжакі ўжо не здолелі. 3 гэтага часу знікла пагроза з іх боку для земляў усяе Усходняй Еўропы. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.
2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Галоўныя вынікі.
Індустрыялізацыя—працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. На XIV з'езде ВКП(б) была пастаўлена задача: ператварыць СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, у краіну, якая гэта зможа сама вырабляць. Спачатку была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але затым Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця.
Ў рамках СССР вырашана было пачаць індустрыялізацыю з цяжкай прамысловасці. Асаблівасцю індустрыялізацыі на Беларусі было тое, што сыравіны для развіцця цяжкай прамысловасці не хапала. Таму было вырашана яе пачаць тут з лёгкай прамысловасці. Асноўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, швейнай, тэкстыльнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну і мінеральную сыравіну.
Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (1928—1932 гг.), але пасля перагляду Сталіным планаў і значнага, неабгрунтаванага завышэння паказчыкаў пяцігодку не выканалі. Хаця ў строй было ўведзена 538 прадпрыемстваў (Гомсельмаш, фабрыка "Кім" у Мінску, БелДРЭС і інш.). Такі ж лёс чакаў і другую пяцігодку (1933—1937 гг.), а трэцяя пяцігодка (1938—1942 гг.) была не завершана ў сувязі з пачаўшайся вайной.
Індустрыялізацыя, праведзеная метадамі штурму і ціску, за кошт велізарнага перанапражэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў, аграблення вёскі, тым не менш дала і станоўчыя вынікі. Тэхніка-эканамічнае адставанне і залежнасць ад імпарту былі пераадолены. Знікла безрабоціца. Змянілася аблічча гарадоў і пасёлкаў. У перыяд з 1929 па 1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемсты. Аднак у 1938—1940 гг. індустрыя тапталася на месцы, а ў некаторых галінах назіраўся нават рэгрэс.
Калектывізацыя—аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Аднак пасля XV з'езда ВКП(б) у 1927 г. аб'яднанне гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы не прытрымліваліся. Адміністрацыйна-сілавыя метады ажыццяўлення індустрыялізацыі пераносіліся цяпер на вёску. Тых, хто быў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Па гэтай прычыне быў абвінавачан і рэпрэсіраван нарком земляробства БССР Д. Прышчэпаў і яшчэ 30 чалавек.
На аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысяч гаспадарак. Сілавыя метады правядзення калектывізацыі вызвалі сялянскія выступленні. Толькі ў 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў на Беларусі. Іх называлі не іначай, як "кулацкія" мяцяжы. Прадугледжвалася завяршыць калектывізацыю даканца 1931 г.
Вясной 1932 г. у БССР пачаўся новы адток сялян з калгасаў. Гэта явілася рэакцыяй сялян на голад, які на фоне "суцэльнай калектывізацыі" ахапіў усю краіну. Ён пачаўся зімой 1932 г. Нягледзячы на маштабы голаду, за мяжу вывозілася ў вялікай колькасці зерне для атрымання валюты на правядзенне індустрыялізацыі. Масавы голад абышоў Беларусь, хаця і тут многія сяляне засталіся бяз хлеба.
Такім чынам, цаною вялізарных ахвяр у 1937 г. у калгасах было абагульнена 96% пасяўной плошчы.
Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ацаніць нельга адназначна. Яны былі складанымі і супярэчлівымі.
1. Тэхніка-эканамічнае адставанне ад краін Захаду ў значнай меры было пераадолена.
2. Да 1930 г. знікла безрабоціца.
3. Змянілася ў лепшы бок аблічча гарадоў.
4. Была аднаўлена разбураная гаспадарка, у першую чаргу прадпрыемствы.
5. Дзякуючы працоўнаму энтузіязму насельніцтва Беларусі была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.
Аднак разам з тым:
1. Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы. Да канца 30-х гг. у прамысловасці панавала дзяржаўная ўласнасць, былі ліквідаваны рыначныя адносіны і механізмы.
2. Чалавек-працаўнік згубіў эканамічную свабоду.
3. Жосткае планаванне выпуску тавару пазбаўляла свабоды выбару.
4. Калгасы былі пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці.
5. Разросся вялікі слой бюракратыі.
6. Калгаснікі з-за адсутнасці пашпартоў былі прывязаны да калгасаў.
(Добавление)
БІЛЕТ 7
1. Дзяржаўна-палітычнае і грамадскае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XIV-пачатку XV стст. Крэўская унія.
Вялікае Княства Літоўскае—гэта сярэдневяковая дзяржава, што паўстала ў XIII—XIV стст. на эканамічным і культурным грунце старадаўніх княстваў—Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
У сваім развіцці ВКЛ прайшло 3 асноўныя этапы:
1) XIII—XIV стст. – перыяд станаўлення і ўмацавання;
2) XV—першая палова XVII стст.—перыяд росквіту і найвышэйшай магутнасці;
3) другая палова XVII—канец XVIII стст.—перыяд паступовага аслаблення і заняпаду.
На працягу XIV—XV стст. на Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканалення феадальных адносін.
Сельскагаспадарчая праца становіцца асновай экана-мічнага жыцця. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земля-робства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство. Апроч гэтага жыха-ры займаліся паляваннем, бортніцтвам, рыбалоўствам.
Вярхоўным уласнікам зямлі ў ВКЛ з'яўляўся вялікі князь. Землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарчыя двары. У воласцях ворыўныя землі знаходзіліся ў асабістым карыстанні сялян, а астатнія выкарыстоўваліся калектыўна і належалі абшчыне. Гас-падарчыя двары належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго
адміністрацыяй.
Асноўнай формай феадальнай рэнты на Беларусі была пан-шчына. Таксама сяляне плацілі натуральны аброк і грашовы чынш.
Сяляне падраздзяляліся на некалькі катэгорый. Самым вялікім разрадам былі "цяглыя" людзі, якія мелі сваю гаспа-дарку і абавязаны былі адрабляць паншчыну. Акрамя цяглавых сялян існавалі асадныя сяляне, агароднікі і мноства слуг. Зямельныя ўчасткі сялян адрозніваліся па размерах і гаспадарчаму складу. Сяляне выконвалі абавязкі не толькі ў адносінах да свайго гаспадара, але і працавалі на карысць дзяржавы.
Па ступені феадальнай залежнасці сяляне дзяліліся на нявольную чэлядзь, на "пахожых" і "непахожых" людзей.
У XIV – XV стст. у ВКЛ фарміруюцца саслоўна-прадстаўнічыя органы: сойм і паны-рада.
Баярскі савет, ці "рада" быў пры вялікіх князях літоўскіх з самага пачатку ўзнікнення вялікага княства, але састаў і кампе-тэнцыя гэтага савета былі ў значнай ступені выпадковымі. Па-ступова рада стала выканаўчым, заканадаўчым, судовым орга-нам. Уяе складувайшлі біскупы, ваяводы, кашталяны, маршалкі, кацлер, гетман земскі і др. Сфера дзейнасці рады была даволі шырокай. Разам з князем яна выдавала законы, вяла дыплама-тычныя зносіны, прынімала меры дзяржаўнай абароны, разбірала судовыя справы, ведала дзяржаўнымі прыходамі і расходамі і г.д. 3 канца XV ст. рада ператварылася ў орган улады, якая дзяліла з вялікім князем вышэйшую ўладу.
У першай палове XVI ст. соймы перараслі ў добра арганізаваную дзяржаўную ўстанову. Прадметамі кампетэнцыі вялікага вольнага сойму былі спачатку два пытанні: выбранне князя і заключэнне дагавароў аб уніі з Польшчай. Аднак у XVI ст. паўна-моцтвы сойма былі значна пашыраны і адбылося канчатковае фарміраванне гэтай установы.
Выканаўчая ўлада ВКЛ на чале з вялікім князем была дастаткова моцнай і дасканалай.
На ўсіх землях дзяржавы, пачынаючы з XV ст., дзейнічаў адзіны, агульнапрыняты збор законаў. Існавала цвёрдая грашова-фінансавая і падатковая сістэма. Усе ўласнікі ВКЛ—землеўладальнікі, арандатары, мытнікі і інш. уносілі падаткі ў агульную гаспадарскую скарбонку. Сабраныя грошы скарыстоў-валіся пераважна на вайсковую справу, на ўтрыманне адміні-страцыйнага і судовага апарату.
Такім чынам, Вялікаму Княству Літоўскаму былі ўласцівы адносна дэмакратычны лад. У XIV—XV стст. адсутнічае жор-сткая тыранія і не была ўстаноўлена абмежаваная манархія.
14 жніўня 1385 г. у Крэве была падпісана Крэўская ўнія. Гэта пагадненне аб саюзе Вялікага Княства Літоўскага з
Польшчай. Згодна унii на чале абедзвюх дзяржау станавіуся вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Ягайла. Заключэнне пагаднення было абумоўлена неабходнасцю сумеснай бараць-бы Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага супраць нямецкай агрэсіі. Такім чынам, Крэўская ўнія спрыяла перапыненню пра-цэсу анямечвання.Польшчы, садзейнічала акаталічванню на-сельніцтва Беларусі. Прыняцце ўніі можна лічыць часам змя-нення палітычна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім княстве. Паводле прывілея 1387 г., праваслаўная знаць, якая была ў асноўным беларуска-ўкраінскага паходжання, ста-вілася ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі катал-іцкага веравызначэння.
2. Становiшча Заходняй Беларусі ў 20—30-я гг. XX ст. Уз'яднанне беларускага народа.
Далучэнне беларускай тэрыторыі да Польшчы, што адбы-лося згодна з умовамі Рыжскага міру ў 1921 г., азначала адрыў часткі насельніцтва ад беларускай нацыі. Заходняя частка, якая апынулася ў складзе Польшчы (Гродзенская губерня, усходнія паветы Віленскай і заходнія паветы Мінскай губерняў), у палітычным сэнсе кіруючымі коламі разглядалася як "усходнія крэсы" (ускраіны), дзе быў усталяваны рэжым "санацыі" (азда-раўлення) і ўведзена асадніцтва—інстытут ваенных і цывільных польскіх каланістаў. У эканамічным сэнсе палітыка правячых польскіх колаў была накіравана на пераўтварэнне заходне-беларускіх зямель у аграрна-сыравінны прыдатак, а ў нацыя-нальным—на знішчэнне беларускай мовы і культуры.
Анексіраваныя беларускія землі ўрад Польшчы падзяліў на 4 ваяводствы, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. Гэта:
1) Палескае ваяводства;
2) Навагрудскае;
3) Віленскае;
4) Беластоцкае.
Становішча пагоршылася ў сувязі з сусветным эканамічным крызісам і дэпрэсіяй, з наступленнем фашызму ў Еўропе і палітычнай рэакцыі у Польшчы.
Нягледзячы на ўмовы Рыжскага дагавора, польскія ўлады праводзілі жорсткі курс на абмежаванне нацыянальна-культур-нага развіцця, на апалячванне насельніцтва. К канцу 30-х гг. у Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы.
Усе гэтыя абставіны вызвалі эміграцыю заходнебеларус-кага насельніцтва ў ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу.
Асноўнымі напрамкамі барацьбы былі:
1) рэвалюцыйна-вызваленчы;
2) нацыянальна-дэмакратычны.
Кансалідацыя першага напрамку адбылася вакол каму-ністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) на чале з С. Мар-тэнсам, С. Мілерам, С. Дубовікам і інш. КПЗБ прыкладала намаганні да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі, а з прыходам да ўлады ў суседняй Германіі Птлера сканцэнтра-вала сваю работу вакол стварэння адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту.
Пад уплывам КПЗБ знаходзілася Беларуская сялянска-рабочая грамада, Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, Таварыства беларускай школы і інш. У рамках рэвалюцыйна-вызваленчага напрамку дзейнічае Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Нацыянальна-дэмакратычны напрамак прадстаўлялі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, група А. Луцкевіча, Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт і інш.
Больш рашучай была КПЗБ.
Польскаму ўраду так і не ўдалося падавіць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух.
1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу пачалася другая сусветная вайна.
28 верасня 1939 г. капітуліравала Варшава, і Польшча як дзяржава перастала існаваць.
Напярэдадні нападу Германіі на Польшчу паміж Германіяй і СССР 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны акт аб ненападзе тэрмінам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пра-такол. Гэтым пратаколам размяжоўваліся "сферы ўплыву Германіі і СССР".
Заходняя Беларусь і частка Польшчы на ўсход ад рэк Нараў, Вісла, Сан, таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бесарабія ўвайшлі ў сферу ўплыву СССР.
Такім чынам, праз два тыдні пасля нападу нямецкія войскі захапілі Польшчу, 14 верасня 1939 г. яны занялі Брэст. 17ве-расня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і да 25 верасня поўнасцю заняла Заходнюю Беларусь. Уступленне Чырвонай Арміі было па-рознаму сустрэта мясцо-вым насельніцтвам. І ўсё-такі большасць спадзявалася на тое, што цяжкае жыццё пад польскім прыгнётам закончылася.
У кастрычніку 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў пастановы аб устанаўленні тут са-вецкай улады, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР і правядзенні ў ёй сацыялістычных пераўтварэнняў. Быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Новая тэрыто-рыя была падзелена на 5 абласцей: Беластоцкую, Баранавіцкую, Брэсцкую, Вілейскую, Пінскую. Былі нацыялізаваны прадпрыем-ствы, банкі. Аднаўляліся і будаваліся заводы і фабрыкі. Была ўведзена савецкая сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплат-нае медыцынскае абслугоўванне, адкрыта шмат бальніц і паліклінік, навучальных устаноў. Але ж адначасова з гэтым у Заходняй Беларусі таксама разгарнуліся масавыя рэпрэсіі. 3 кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных польскай арміі, больш за 125 тыс. чалавек.
Такім чынам, 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднання яе з БССР. У выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 млн. чала-век. Гістарычнае значэнне аб'яднання заключаецца ў тым, што большая частка тэрыторыі Беларусі была аб'яднана ў адзіным нацыянальна-адміністрацыйным утварэнні.
Заходнім беларусам, як і ўсходнім, давялося выпрабаваць увесь цяжар вайны і пасляваеннага часу. Але ў тых умовах альтэрнатыўнага шляху развіцця для беларускага народа не існавала.

БІЛЕТ 8
1. Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Барацьба за дасягненне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага. Статут 1588 г.
1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская ўнія –пагад-ненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэра-тыўная дзяржава—Рэч Паспалітая (што азначае "Рэспубліка"Подмигивание.
Вялікае Княства Літоўскае да заключэння Люблінскай уніі падштурхнулі наступныя прычыны:
1) унутрысаслоўныя супярэчнасці ў стане пануючага шляхецкага класа;
2) крытычнае знешнепалітычнае становішча, якое скла-лася напярэдадні і ў ходзе Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай.
Каралеўства Польскае дамагалася таксама ўніі. Прычы-ны гэтага:
1) шматлікая польская шляхта марыла аб новых землях, новых багаццях, новых пасадах і ўзнагародах;
2) рымская курыя адводзіла ёй галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход.
Польшча на час аб'яднання знаходзілася ў лепшым палітыка-эканамічным становішчы, чым Княства. Тут была характэрнай і адчувальнай ідэя паглынання Польшчай Княства.
Аднак паглынання не адбылося з-за:
1) палітычнай моцы ВКЛ;
2) адсутнасці моцнай цэнтралізаванай улады ў Польшчы. Люблінскі акт быў кампрамісам паміж памкнен-нямі і інтарэсамі двух бакоў, якія ішлі на ўнію.
Такім чынам, Рэч Паспалітая з'явілася федэратыўнай дзяр-жавай. На чале дзяржавы стаяў польскі кароль, ён жа і вялікі князь Літоўскі. Збіраўся агульны сейм, але не было агульнага ўрада. У Вялікім Княстве Літоўскім быў цалкам захаваны адміністрацыйны апарат. Княства мела сваё войска, асобнае за-канадаўства, суд, казну і іншыя атрыбутыдзяржаўнасці. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай на працягу II паловы XVI—першай паловы XVII ст. заставалася беларуская. Польскім феадалам забараня-лася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве. У 1596 г. была заключана Берасцейская ўнія—пагадненне аб аб'яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай і каталіцкай царквы.
Самым моцным усплескам дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ было прыняцце Статута 1588 г, які, па сутнасці, скасоўваў многія пастановы Люблінскай ўніі.
Згодна Статуту 1588 г. Вялікае Княства Літоўскае з'яўля-лася самастойнай незалежнай дзяржавай са сваёй тэрыто-рыяй, дзяржаўным апаратам, войскам. фінансамі і асобным ад Польшчы заканадаўствам.
Такім чынам, сфарміраваная манархічна-рэспубліканская дзяржаўна-палітычная сістэма была не ў стане зрабіць імперыяй Рэч Паспалітую.
У 1696 г. велікабкняжацкая шляхта канчаткова ўраўноўва-
ецца у правах з польскай у адносінах узмацнення кантролю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб. Любое выступленне літоўскага боку за аднаўленне незалежнасці заканявалася значнымі ўступкамі княству, на якія ішлі ўрадавыя колы Рэчы Паспалітай.
Няздольнасць цэнтральных органаў улады Рэчы Паспалітай на працягу доўгага часу знітаваць дзяржаву прывяла да яе дэцэнтралізацыі. Гэта была ўжо ў XVIII ст. не федэрацыя, а канфе-дэрацыя асобных паветаў. Выратаваць Рэч Паспалітую ад распаду магла б толькі поўная цэнтралізацыя. Магчымасць гэтага існавала.
Такім чынам, да аб'яднання імкнуліся дзве некалі самас-тойныя дзяржавы і Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае. Паглынання Польшчай Княства не адбылося. Кня-ства пастаянна вяло барацьбу за захаванне сваёй незалежнасці. Толькі з другой паловы XVII ст., у выніку ваенных разбурэнняў, вызначыўся ўпадак Княства, імклівы рост польскага ўплыву, каталіцкай экспансіяй.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-х—пачатку 30-х гг. XX ст.
Адносна дэмакратычнае развіццё сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў у краіне, характэрнае для пачат-ку і сярэдзіны 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабліва ў пачатку 30-х гг. выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы.
Перш за ўсё гэта праявілася ў эканоміцы, пераважна ў прымусовым ажыццяўленні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Метады і формы правядзення розных мерапрыемстваў сталі рэгламентавацца. Пачаўся адыход ад дэмакратыі.
Беларускі народ, як і іншыя народы, што пражывалі ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывалася ва ўмовах фарміравання і дзейнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы і культу асобы Сталіна.
У другой палове 30-х гг. культ асобы і звязаныя з ім безза-конне і рэпрэсіі атрымалі юрыдычнае афармленне. Лютаўска-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маючую ніякай логікі формулу аб тым, што па меры ўмацавання сацыялізму кла-савая барацьба ў краіне будзе абвастрацца. Аўтарам яе быў Сталін. Гэта формула з'явілася тэарэтычным абгрунтаваннем усяго таго беззаконня, што тварылася ў краіне.
У 30-я гг. у грамадскім жыцці назіралася цесная сувязь паміж сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным напрамкамі дзейнасці, моцная залежнасць грамадскіх спраў ад пераўтва-рэнняў у эканоміцы. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студзеня 1930 г. у БССР прызначаліся датэрмінова перавыбары тых сельскіх Саветаў, якія не спраўляліся с задачамі калектывізацыі. На гэтай аснове былі праведзены перавыбары 61,9% сельскіх Саветаў рэспублікі.
У вострай барацьбе праходзілі чарговыя выбары Саве-таў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове ды-рэктыўных указанняў, што выключала крытыку партыйна-дзяр-жаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур.
Але афіцыйная прапаганда падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрачынна: грамад-ска-палітычнае жыццё ідзе "дэмакратычным" шляхам, павыша-ецца ўдзел працоўных не толькі ў дзейнасці Саветаў, але і ў іншых грамадскіх арганізацыях, у тым ліку і ў прафсаюзах.
Не так актыўна, але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейшым уступае ў партыю. Камсамол поўнасцю падпарадкоўваўся партыі.
У снежні 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г.—Канстытуцыя БССР. У іх былі запісаны не толькі абавязкі, але і правы грамадзян. Але паўсядзённая практыка, масавыя арэшты і рэпрэсіі сведчылі аб страшэнных парушэн-нях асноўных закакадаўчых актаў.
У перадваенны час у грамадска-палітычным жыцці БССР з'явіліся новыя жорсткія рысы. Яны былі звязаны з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадп-
рыемствау і устаноу". У адпаведнасці з гэтым указам толькі за 1 месяц у БССР было асуджана за прагулы каля 4 тыс. чалавек.
Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлікімі рэгламентацыямі. Яны былі абумоў-лены фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія прывялі да ўсталявання дыктатарскага рэжыму. У выніку не толькі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, але і ў палітычным жыцці былі зроблены вялікія дэфармацыі з іх цяжкімі вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывалася бачнасцю дэмакратыі.
Складванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы стала магчымым па раду прычын:
1) адносна нізкага ўзроўня граматнасці насельніцтва, і ў першую чаргу сялян;
2) фактычнай адсутнасці дэмакратычных традыцый і на-ват схільнасць да моцнай улады;
3) мэтанакіраванага і паступовага узмацнення партыйнага і савецкага бюракратычнага апарату;
4) адсутнасці дэмакратычнай сістэмы вылучэння кіруючых кадраў;
5) рэгулярнай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва;
6) імкненнем Сталіна і яго акружэння да неабмежаванай улады.
У сярэдзіне 30-х гг. адбылося зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках паступова сканцэнтрава-лася заканадаўчая і судовая ўлада.
3 пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоў-най калектывізацыі ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацо-ўвацца. Ва ўсіх сферах жыцця была зроблена стаўка на дыктат.
У 30-я гг. разгорнуліся масавыя рэпрэсіі. Першая іх хва-ля прыйшлася на 1930—1931 гг. Беларускую інтэлігенцыю абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызваленння Беларусі" праходзіла 90 чалавек. Сярод іх—Чар-вякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш.
Другая хваля рэпрэсій адбылася ў 1933-1936 гг. у перы-яд чысткі партыі і адмены партыйных Білетаў. Кампартыя Беларусі скарацілася напалову. Маштаб рэпрэсій пашыраўся з кожным годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля масавых рэпрэсій. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. значная колькасць арыштаваных прысуджалася да вышэйшай меры—расстрэлу. Па усім былым СССР, у тым ліку і на Беларусі, былі раскіданы шматлікія сведчанні такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпасяленні, месцы масавых забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура-паты пад Мінскам.
Такім чынам, канец 20-х—30-я гг. былі ў гісторыі Беларусі адметным, складаным і драматычным часам. Жыццё праходзіла
ва умовах умацавання адмішстрацымна-каманднам сістэмы, фарміравання культу асобы, усталявання сталінскага дыкта-тарскага рэжыму. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.


БІЛЕТ 9
1. Культура і царква ў Беларусі ў XVI—першай пало-ве XVII стст.
Абсалютная большасць усходнеславянскага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага ў пачатку XVI ст. заставалася праваслаўнай. Хрысціянства ўсходняга ўзорутут мела больш глябокія гістарычныя карані, чым заходняга. Катал-іцтва тут распаўсюдзілася ў XIV—XV стст. Але ўплывовасць праваслаўнай і каталіцкай царквы з цягам часу мянялася.
У XVI ст. на Беларусь пранікаюць ідэі рэфармацыі, якія пры-вялі да крызісу як праваслаўную, так і каталіцкую царкву. Рэ-фармацыя хутка пашыралася. У сярэдзіне XVI ст. узніклі пратэ-станцкія абшчыны ў Беларусі, Нясвіжы, Клецку, Койдане, Ляхав-ічах, Наваградку. Рэфармацыйны рух спрыяў актывізацыі ду-хоўнага жыцця грамадства. Найбольш адметнымі прадстаўні-камі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Супраць рэфарматарскіх ідэй разгарнулася контррэфармацыя—рэлігійна-палітычны рух, які ў Беларусі не набыў такога размаху, як на Захадзе.
Наступленне каталіцтва, тым не менш, увасобілася і ў заклю-чэнні Берасцейскай духоўхнай уніі 1596 г., якая аб'яднала пра-васлаўную і каталіцкую царкву ў адзіную грэка-каталіцкую. У канцы XVIII ст. каля трох чвэрцей насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.
Знакамітым прадстаўніком беларускай культуры XVI ст. быў першадрукар, асветнік, вучоны, паэт, філосаф Францыск Скарына. У 1517 г. у Празе пабачыла свет першая друкаваная кніга Скарыны—Біблія. А ў 1522 і 1525 гг. выйшлі яшчэ два выданні—"Малая падарожная кніжка" і "Апостал". Скарыну па праву называюць тытанам Адраджэння.
Наогул, XVI і пачатак XVII стст. увайшлі ў гісторыю Беларускай культуры як час яе найвялікшага ўздыму. Вялікую ак-тыўнасць у асветніцкай дзейнасці праяўлялі езуіты. На Бела-русі яны стварылі цэлую сетку школ. У 1579 г. у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія. Таксама працавалі прыватныя педагогі. Рост адукаванасці грамадства ішоў нараўне з раз-віццём кнігадрукавання.
Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнiчала ў Беларусі пад апекай М. Радзівіла Чорнага. Прадаўжальнік традыцый Скарыны Сымон Будны ў 1562 выдаў сваю працу "Катэхізіс". Выдавецкай дзейнасцю займаўся Васіль Цяпінскі, Спірыдон Собаль. У Кракаве была выдадзена славутая паэма сучасніка Скарыны Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
Адметнай рысай жыцця стала распаўсюджанне публіцыстычнай літаратуры. Важнае месца пачынала займаць кніжная мшіацюра, гравюра, іканапіс. Развівалася архітэктура. Такім чынам, шэдэўры, створаныя нашымі землякамi папоўнілі ў XVI—XVII стст. залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
Да падрыхтоўкі да вайны з СССР германскае камандван-непрыступіла летам 1940 г., і ўжо ў канцы 1940 г. Гітлер падпісаў план, які атрымаў назву "Барбароса". Стратэгічнай асновай плана была ідэя "маланкавай вайны".
22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на СССР. Ваенныя дзеянні оазгарнуліся ад Баранцава да Чорнага мораў, дзе вялі наступленні 3 групоўкі арміі—"Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войск Заходняй асобай ваеннай акругі, якая была
ператворана ў Заходні фронт, дзейнічала група арміі "Цэнтр". У яе складзе былі 4-я, 9-я палявыя арміі, 2-я і 3-я танкавыя групы, 50дывізій, 2 матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя Сілы падтрымліваў 2-гі паветраны флот—1600 самалётаў. У першыя гадзіны вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку вайны, воіны Чырвонай арміі мужна змагаліся з ворагам. Першыя ўдары прынялі на сябе пагранічнікі. Насмерць стаялі байцы пагранічнай заставы лейтэ-нанта А. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. Сем атак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым.
Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон (каля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся аж да кан-цаліпеня 1941 г. Абарону ўзначальвалі капітан I. Зубачоў, пал-кавы камісар Я. Фамін, маёр П. Гаўрылаў і інш. Ворагу былі нанесены вялікія страты.
І ўсё-такі прарваўшы абарону, фашысты даволі хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. 28 чэрвеня немцы ўварваліся ў Мінск; У акружэнні праціўніка аказалася 11 злучэнняў.
Адступаючы, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Упартае супраціўленне было аказана ворагу пад Барыса-вам, Оршай, Магілёвам, Гомелем, Віцебскам і інш.
На працягу чэрвеня-жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноўная яго мэта—эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, каланізацыя тэрыторыі, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага населычіцтва.
У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была падзелена наступным чынам:
1) паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Белас-тоцкая вобласць адышлі да Усходняй Прусіі;
2) паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай, Гомель-скай абласцей адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна";
3) паўночна-заходнія раёны Віленскай вобласці былі ўклю-чаны ў генеральную акругу Літвы;
4) Віцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей былі перададзены ў зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр";
5) Баранавіцкая, часткова Вілейская, Мінская, Брэсцкая, Палеская і Пінская вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусі. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамі-сарыята Остланд і падзяленне на 10 акруг.
Акупацыйны рэжым прынёс незлічоныя беды Беларусі. За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш 260 лагераў смерці, знішчана 9200 населеных пунктаў, 380 тыс. чалавек вывезена ў Германію, знішчана 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, 90% абсталявання, помнікі, бібліятэкі, музеі і інш. За перыяд акупацыі было здзейснена больш за 60 буйных карных экспедыцый. За гады вайны загінула 2 млн. 200 тыс. жыхароў Беларусі.
Але вораг не змог зламаць волю народа да вызвалення. Супраць захопнікаў разгарнулася масавая барацьба.
(Добавление)
Бiлет 10
1. Культура Беларусі ў II палове XVII-пачатку XVIII стст.
У II палове XVII ст. значна ўзмацнілася паланізацыя і ката-лізацыя ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова выцяснялася з афіцыйнага ўжытку. Інтэлектуальнае жыццё характыразавалася адыходам назад. 3-за неспрыяльнай сіту-ацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура. I ўсё-такі культура працягвала развівацца. Галоўным на-прамкам архітэктуры II паловы XVII—XVIII стст. было барока. Першым помнікам архітэктуры барока на Беларусі быў касцёл езуітаў у Нясвіжы, пабудаваны па праекту Я.М. Бернардоні. У II палове XVIII ст. на Беларусі распаўсюджваюцца ідэі Асветніцтва. Характар гэтай эпохі ў першую чаргу вызначаў класіцызм, які грунтаваўся на традыцыях Адраджэння. Аднак развіццё асветніцкай думкі на Беларусі было абумоўлена пера-важна развіццём эканомікі і грамадска-палітычнай сііуацыяй.
Цэнтрамі адукацыі і навукі для Беларусі ў XVIII ст. былі Віленская езуіцкая акадэмія, Полацкая езуіцкая калегія. Па ўзору езуіцкіх у асноўным працавалі школы. Шырокую вядомасць мела Слуцкая гімназія. У II палове XVIII ст. адбыло-ся паступовае абнаўленне сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай. Агульнае кіраўніцтва справай асветы было перададзена дзяр-жаўным органам. Большае месца сталі займаць прадметы прыродазнаўчага цыкла.
Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Іллі Капіевіча.
Пад уплывам барока ў II палове XVII – сярэдзіне XVIII стст. развівалася літаратура. Адным з найбольш значных прад-
стаунікоу беларускам літаратуры з яуляуся Сімяон Полацкі.
Тэатральнае жыццё было прадстаўлена ў асноўным школь-ным тэатрам і народным лялечным—батлейкай. У II палове XVIII ст. на Беларусі адбываецца сіанаўленне прафесійнага тэатра. ры гэтым пераважалі прыватна-уласнiкія тэатры. Адным з першых быў заснаваны тэатр у Нясвіжы. Значнага поспеху дасягнуў тэатр у Слуцку і інш. Цэнтрам тэатральнага і музычнага жыцця быў Слонім.
У II палове XVII—XVIII стст. працягваўся ўздым у бела-рускім іканапісе. У творы іканапісцаў паступова пранікаюць рысы рэалістычнасці. Вядучае месца ў свецкім жывапісе па-ранейшаму займаў партрэт.
На ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў развівалася кніжная графіка, Найбольш высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманстравалі магілёўская і супрасльская друкарні. Асновы магілёўскай гравёрнай школы заклалі Максім і Васіль Вашчанкі.
Шырокую вядомасць атрымала майстэрства мясцовых разьбяраў.
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя умовы, II пало-ва XVII—XVIII стст. сталі перыядам разнастайнага развіцця культуры Беларусі.
2. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у БССР.
На акупіраванай тэрыторыі нямецка-фашысцкія захопнікі ўвялі так званы "новы парадак"—сістэму мер, накіраваную на ліквідацыю савецкага ладу, эканамічную эксплуатацыю нацы-янальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне насельніцтва. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Птлера на Беларусі стаў гаўляйтэр В.Кубэ.
3 першыхдзён фашысцкага нашэсця насельніцтва Беларусі пачало барацьбу супраць акупантаў. Яна стала водгукам на акупацыйны рэжым. На захопленай тэрыторыі стваралася сет-ка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі партыйныя і камсамольскія камітэты.
Вясной 1942 г. узнікаюць цэлыя партызанскія фарміраванні. Для кіраўніцтва партызанскім рухам быў створаны цэнтральны штаб партызанскага руху ў 1942 г., узначаліў яго П. Панамарэн-ка. Быў арганізаваны таксама Беларускі штаб. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад. Яны налічвалі больш за 370 тыс. чалавек.
3 вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з
ударамі Чырвонай Арміі.
У перыяд наступлення пад Курскам разгарнулася апера-цыя "Рэйкавая вайна", у верасні 1943 г.—яе працяг, апераныя"Канцэрт". Трэці яе этап прыйшоўся на чэрвень-жнівень 1944 г. і быў звязаны з вызваленнем Беларусі. У 1943 г. пачалі з'яўляцца партызанскія "краі". Ім удалося ў 1943 г. вызваліць 60% тэрыторыі Беларусі.
Такім чынам, барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў сапраўды была масавай. За гераізм і ад-вагу каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагарод-жаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.


БІЛЕТ 11

1.Станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы ў XVI-XVI 11. стст. Урбанізацыя. Першыя мануфактуры.
Галоўнай матэрыяльнай базай развіцця грамадства Бе-ларусі, як і іншых частак ВКЛ, была сельская гаспадарка. Галоўны сродак вытворчасці—зямля—знаходзілася ва ўлас-насці феадалаў. Яна была матэрыяльнай асновай іх эканамі-чнага і палітычнага панавання. Буйнейшым феадалам з'яўля-лася дзяржава. Значным зямельным фондам валодаў вялікі князь. Вялікія ўгоддзі трапілі ва ўласнасць шляхты і царквы.
Спачатку панская гаспадарска насіла натуральны харак-тар. Аднак павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую пра-дукцыю ў Заходняй Еўропе давала феадалам усё большы пры-бытак ад гандлю збожжам. А гэта патрабавала каранной пера-будовы гаспадаркі.
З развіццем гандлю на змену былому двару прыйшоу фальварак, які арыентаваўся ў асноўным на рынак. Вытвор-часць у такой гаспадарцы была заснавана не на працы ня-вольнай чэлядзі, а на працы селяніна-паншчынніка. "Устава на валокі" 1557 г. падсумоўвала вопыт фальва-рачнага гаспадарання. Мэтай гэтай рэформы было ўпарадка-ванне сялянскага землекарыстання. Усе гаспадарчыя землі былі перамераны і падзелены на "валокі"—участкі зямлі (21,36 га). Валокі былі падзелены паміж сялянамі. Прычым, у "валоч-ную памеру" забіралі і выкупленныя землі, і спадчынныя. Пра-ва сялян на зямлю ігнаравалася. "Валочная ўстава" паставіла сялян у яшчэ большую залежнасць.
Па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына—праца ў панскай гаспадарцы. Разам з запрыгоньваннем сялян-ства ішло і заканадаўчае афармленне і ўмацаванне прыгоннага права, г. зн. сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абара-няць права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян.
У XV—XVI стст. на Беларусі ішоў інтэнсіўна працэс ур-банізацыі грамадства. Але беларускі горад уяўляў сабой у сваёй большасці невялікае паселішча з насельніцтвам ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Перашкодай на шляху да росту гарадс-кога насельніцтва была прыгонніцкая прыкаванасць селяніна. Аноўная частка гарадскіх паселішчаў заставалася ў становіш-чы паўгандлёвым з невялікай колькасцю рамеснікаў.
Ісчаванне горада ў якасці самастойнага сацыяльна-эка-намічнага фактару феадальнага грамадства і цэнтра развіцця культуры стала магчымым дзякуючы ператварэнню яго ў цэнтр рамяства і гандлю. Вылучаліся такія гарады, як Берасце, Менск, Полацк, Пінск, Магілёў, Слуцк і інш.
У XVIII ст. да новых рысаў эканамічнага развіцця можна аднесці ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Але мануфак-
туры галоўным чынам канцэнтраваліся ў мястэчках і малых гарадах. У 30-я гады XVIII ст. узнікла мануфактура шкляных вырабаў у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета, фарфоравая мануфактура ў Свержані, у 50-я гады ў Слуцку былі заснаваны мануфактуры, на якіх вырабляліся шаўковыя паясы і суконныя тканіны.
У II палове XVIII ст. мануфактурная вытворчасць пачала набываць рысы маштабнасці.
2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На'тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Курс-кам. У верасні 1943 г. былі вызвалены г. Хоцімск, Клімавічы, Крычаў, у лістападзе—Гомель, а ў студзені 1944 г.—Мазыр і Калінкавічы. Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Іх дзеянні стваралі спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення Беларускай наступальнай аперацыі.
У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. Нямецкае камандванне аддало загад абараняць свае пазіцыі ў Беларусі да апошняй магчымасці.
Рашаючую ролю ў вызваленні Беларусі адыграла апера-цыя "Баграціён", якая была распрацавана савецкім генераль-ным штабам. Гэта была стратэгічная наступальная аперацыя.
Яна праводзілася сіламі чатырох франтоў—1-га Прыбалтыйс-кага, 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх пры падтрымцы Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 1-й арміі войска Польскага, авіяцыі далёкага дзеяння і беларускіх партызан. Аперацыя праводзілася з 23 чэрвеня па 29жніўня 1944 г. Нямецкае камандванне разлічвала, што Чырвоная Армія хутчэй за ўсё распачне наступленне не ў Беларусі, а на поўдні. Таму на Украіне яны пакінулі большыя сілы, чым у Беларусі. І тым не менш тут былі сканцэнтраваны вялізарныя фашысцкія групоўкі: 63 дывізіі і 3 брыгады. Нямецкія войскі мелі ў сваім распараджэнні 1350 самалётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 9500 гармат і мінамётаў. Савецкае Вярхоў-нае Галоўнакамандванне сабрала значна большыя сілы: 5200 танкаў, 5300 самалётаў, болын 36 тыс. гармат і мінамётаў. Удва разы была перавага ў людской сіле. Каардыніравалі дзеянні франтоў Маршал Савецкага Са-юза Г.К. Жукаў і Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі. Такім чынам, бітва за поўнае вызваленне Беларусі пачала-ся раніцай 23 чэрвеня 1944 г. На наступны дзень была прарва-на абарончая лінія нямецкіх войск. Пад націскам Чырвонай Арміі фашысты пачалі адступаць. Была знішчана Віцебская групоўка ворага, а затым Бабруйская і Магілёўская. План "Баграціён" прадугледжваў навогул наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім напрамках.
Хутка фашысцкім войскам была адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася вялікая групоўка ворага, што налічвала каля 105 тыс. салдат і афіцэраў. Войскі 1—га і 3-га Беларускіх франтоў 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі г. Мінск. На месцы акружэння нямецка-фашысцкіх войск, непадалёку ад Мінска, ля шашы Мінск-Масква быў уз-ведзены Курган Славы. Чатыры штыкі-абеліскі Кургана Славы сімвалізуюць 4 франты—удзельнікі вызвалення Беларусі. У выніку этапу Беларускай аперацыі (23 чэрвеня—4 Піпеня 1944 г.) галоўныя сілы варожай групы армій "Цэнтр" былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць прадоў-жыць наступленне на захад. У час другога этапу былі правед-зены Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шауляйская, Каўнаская аперацыі. Гэта адбывалася ў перыяд з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. завяр-шылася выгнанне фашысцкіх акупантаў з беларускай зямлі. За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Больш за 400 тыс. воінаў і партызан былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.



Бiлет 12
1. Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі на Беларусі. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі.
Эканамічны заняпад II паловы XVIII ст. дапоўніўся палітычным крызі'сам Рэчы Паспалітай. Ён быў звязаны з:
1) адсутнасцю моцнай цэнтралізаванай улады;
2) канцэнтрацыяй усёй улады ў асноўным у руках аднаго шляхецкага саслоўя.
Гэта сітуацыя адбілася і на статусе караля і вялікага кня-зя. Манарх цяпер выбіраўся на агульнадзяржаўных сеймах прадстаўнікамі польскай і літвінскай шляхты. Гэта непазбежна вяло да барацьбы паміж Магнацкімі родамі. Самастойнасць
караля і вялікага князя была агранічана.
Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (канцлер, гетман, марша-лак, падскарбій) займаліся пажыццёва. Былі створаны неза-лежныя найвышэйшыя суды-трыбуналы.
Сітуацыя ў Рэчы Паспалітай вяла да развалу дзяржавы.
Такім чынам, у 1764 г. пачаўся этап рэформ.
Былі адменены шматлікія гандлёвыя зборы. Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Было зроблена спроба ліквідацыі права "liberum veto" пры вырашэнні на сеймах пытанняў эканамічнага характару.
Спроба рэформ выклікала незадавальненне як магнатаў, так і суседніх дзяржаў.
Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных манархій—Расіі, Прусіі і Аўстрыі.
5 жніўня 1772 г. быў падпісаны трохбаковы трактат, згод-на з якім адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія—частку ўсходнееўрапейскіх зямель. У абставінах фактычнай акупацыі сейм у 1773 г. быў вымушаны пагадзіцца з захопамі.
Прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш пераканаліся, што выратаваць незалежнасць краіны могуць толькі змены ў палітычным ладзе. Пачалася дзейнасць рэфарматараў, якія згуртаваліся падчас працы Вялікага сейма (1788—1792 гг.). Вяршыняй дзейнасці Вялікага сейма было прыняцце ў 1791 г.
першай у Еўропе Канстытуцыі. Аб'ектыўна Канстытуцыя спры-яла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным накірунку. Баючыся распаўсюджання ідэі французскай рэвалюцыі, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую, а ў 1793 г. Расія дамовілася з Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікапольшчу, Расія—большую частку Беларусі і Украіны. Правядзенне рэформ у чарговы раз было спынена. Ц Каб абараніць гонар дзяржавы ад сквапных суседзяў, якія iмкнуліся да далейшага падзелу Рэчы Паспалітай, патрыёты ІПольшчы і Вялікага Княства ўзнялі паўстанне супраць Рас-ійскай імперыі. Кіраўніком паўстання стаў Т. Касцюшка. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. у Польшчы і хутка ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Галоўныя мэты паўстаўшых—выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформ. Але паўстанцы не змаглі супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Паўстанне было задушана. А ў 7795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла польскія землі з Вар-шавай, Аўстрыя—з Кракавам. Расіі адышлі заходнебела-рускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Захад Гродзеншчыны апыніўся пад уладай Прусіі.
Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793г., 1795г.) яна перастала існаваць як самастойная дзяржава.
Большая частка Беларусі была далучана да Расійскай Імперыі.
2. Пераход БССР да мірнага жыцця (1945—1953 гг.). Аднаўленне народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё.
Страты, нанесеныя Беларусі вайной, былі вялізарнымі. БССР страціла больш за палову нацыянальнага багацця. Было разбурана больш 9000 населеных пунктаў. Спалены тысячы сёл. Амаль поўнасцю перастала дзейнічаць прамысловасць, транс-парт, сувязь. Вялізарныя страты панесла сельская гаспадар-ка. У вайне загінула 2 млн. 200 тыс. чалавек, 380 тыс. чалавек былі вывезены ў Германію.
Аднаўленчыя работы на Беларусі пачаліся восенню 1943 г., калі частка тэрыторыі Гомельскай вобласці была вызвалена ад фашысцкай акупацыі.
У цэлым працэс аднаўлення не быў стыхійным. У межах планавай сістэмы СССР меркавалася аднавіць гаспадарку БССР на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946—1950 гг.). Акцэнт быў зроблены на паскоранае аднаўленне торфаздабычы, энергетыкі, развіцці машынабудавання, а таксама стварэнне новых галін прамысловасці: аўтамабілебудаванне, трактарабу-даванне і інш.
Машынабудаванне і металаапрацоўка развіваліся даволі хутка. Дзякуючы іх росту прамысловасць Беларусі ў 1950 г. перавысіла даваенны ўзровень на 20%. Аднак у заняпадзе засталіся такія традыцыйныя галіны для Беларусі як лёгкая, харчовая, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.
У вельмі цяжкім становішчы заставалася сельская гаспа-дарка. Аднаўленчыя работы ва ўсходняй частцы прадугледжвалі ў першую чаргу арганізацыйнае аднаўленне калгасаў і саўгасаў як адзінай формы гаспадарання на зямлі. У Заходняй Беларусі прадугледжвалася правядзенне суцэльнай калектывізацыі. Але яе тэмпы непазбежна вялі да прымусовых метадаў яе ажыццяў-лення. Каб паскорыць гэты працэс і не дапусціць развалу кал-
гасаў, кіраўніцтва ўзмацняла камандна-адміністрацыйныя ме-тады кіравання.
Узмацненню механізма загадвання садзейнічала правяд-зенне ў 50-я гг. палітыкі ўзбуйнення калгасаў.
Такім чынам, сельскагаспадарчая палітыка ў першыя пас-ляваенныя гады на Беларусі пацярпела крах. Вытворчасць ма-лака, напрыклад, не дасягнула і 60% даваеннага ўзроўню. Мяса было атрымана амаль на 1/3 ў параўнанні з 1940 г. Нават такі паказчык, як аб'ём пасяўных плошчаў не быў выкананы.
У 1945 г. закончылася самая жорсткая ў гісторыі чалавец-тва вайна. Цяжкасці аднаўлення не палохалі, бо яны пасля пе-ранесенага ваеннага ліхалецця здаваліся не такімі ж і значнымі. Сярод падаўляючай часткі насельніцтва панаваў аптымізм, надзеі на лепшае жыццё. Узніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці.
У пасляваенныя гады ў БССР дзейнічалі Канстытуцыя БССР 1936 г. і Канстытуцыя БССР 1937 г., на аснове якіх вызначаліся асноўныя прынцыпы дзяржаўна-палітычнага і гра-мадскага ўладкавання. 3 пункту гледжання канстытуцыйных норм, Беларусь належала да дэмакратычных краін Еўропы. На справе ж яна з'яўлялася састаўной часткай дзяржавы—СССР. Народ толькі абвяшчаўся поўнаўладным гаспадаром усёй краіны, а на справе знаходзіўся пад поўным кантролем партыйна-дзяржаўных органаў улады.
Саветы, як органы дзяржаўнай улады, Павінны былі займац-ца аднаўленнем народнай гаспадаркі і паляпшэннем умоў жыц-ця. Аднак і яны знаходзіліся пад поўным кантролем партыйнага апарату і не валодалі рэальнай уладай. Намінальна дзейнічаў Вярхоўны Савет БССР. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё вызначалася татальным кантролем і усеагульнай рэгламентацыяй. Пэунае мес-ца ва ўмацаванні таталітарнага рэжыму належала рэпрэсіўным органам. Гэта палітыка ў першыя пасляваення гады мела тэн-дэнцыю да пашырэння на Беларусі. У турмы траплялі без усякіх падстаў многія партызанскія сувязныя, падпольшчыкі і ваеннапа-лонныя. Рабочыя і сяляне за дробныя ўчынкі караліся лагерамі і турмамі. Практычна працягвала дзейнічаць крымінальная адказ-насць за адміністрацыйныя парушэнні. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны пра-ходзіла калектывізацыя. У выніку яе пацярпела значная частка сялянства. Пастановы 50-х гг. прадугледжвалі высяленне кула-коў, уласаўцаў, членаў рэлігійных сектаў. Усяго ў Беларусі было выслана 150 тыс. чалавек. Масавыя рэпрэсіі былі спынены толькіпасля смерці Сталіна ў 1953 г.
3а гады вайны амаль поўнасцю была разбурана матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі, навукі і культуры ў БССР. Большасць школьных будынкаў была знішчана, спалена школьнае абсталяванне. Не было падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Заняткі праводзіліся на пляцоўках, у часткова адноўленых будынках, а парой нават у землянках. Своеасаблівай была абстаноўка ў Заходняй Беларусі. Тут пасля вайны была ліквідавана непісьменнаць, адкрыты тэхнікумы і інстытуты. Але ж разам з гэтым не заўгёды ўлічвалі-ся мясцовыя асаблівасці культурна-нацыянальнага і рэлігійна-га жыцця. Ажыццяўляліся ганенні супраць веруючых. Знішча-ліся помнікі. Культурнае жыццё, такім чынам, праходзіла ў вельмі складаных, супярэчлівых умовах. Яно знаходзілася пад
партыйным кантролем. І тым не ме.,ш творча працавлі I. Шамякін, К. Чорны, М.Танк, М. Лынькоў, П. Броўка, П. Глебка. Галоўнай тэмам у літаратуры была ваенная. З'явіўся першы беларускі партызанскі раман "Глыбокая плынь" I. Шамякіна.
У тэатральным мастацтве былі адзначаны п есы "Заложнікі" А. Кучара, "Канстанцін Заслонаў" Л. Маўзона. У выяўленчым мастацтве—карціны Я. Зайцава "Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.", В. Волкава "Мінск 3 ліпеня 1944 г.". Такім чынам, таталітарны светапогляд быў пануючым у грамадскай свядомасці 40—50-х. гг. Нягледзячы на перамогу народа ў вайне, захоўвалася таталітарная сістэма. Пад партыйным кантролем знаходзілася як грамадска-палітычнае, так і культурнае жыццё.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 26 Января, 2009 - 16:31:02
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




БІЛЕТ 13
1. Беларусь у вайне 1812 г.
Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржа-вы да вайны.
Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваў у адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.). На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра І у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1—2 месяцаў, каб разграміць Расію.
У чэрвені 1812 г. Напалеон сам выбраў месца для навядзен-ня мастоў і фарсірвання р. Нёман, па якой праходзіла граніца. Пераправа французскіх войск праходзіла ноччу з 11 на 12 чэр-веня па збудаваных мастах. Армія Напалеона ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы без аб'яўлення вайны.
Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад выдаў рас-параджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні ча-тырох палкоў кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тыла-вую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць прадуктовыя скла-ды ў Мінску, Барысаве, Смаргоні і іншых гарадах. Часовы ўрад павінен быў забяспечваць армію Напалеона ўсім неабходным.
Становішча для Беларусі было складаным. На ўсім шляху адступлення рускіх армій адбываліся жорсткія баі (пад Коб-рынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам і інш.).
Новая ўлада яшчэ больш павялічыла на сваю карысць паборы з сялян. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стара-селле, Мажаны, Кляўкі ў Барысаўскім, Жарцы ў Полацкім паве-
тах і інш Для аховы складоў, камунікацый і для барацьбы з партызанамі французскае камандванне вымушана было трымаць у Беларусі амаль 30 тыс. салдат і афіцэраў. У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, але ужо ў кастрычніку расійская армія вымусіла яго пакінуць горад і адступіць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступ-ленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка, Напалеон згубіў больш як 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне ператва-рылася ў бязладныя ўцёкі. Ад смерці і плену спаслося каля 30 гыс. французаў—усё, што засталося ад быўшай "вялікай" арміі.
Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: былі разбураны многія населеныя пункты, на 1/2 скарацілася коль-касць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Беларусам па-ход Напалеона каштаваў 1 млн. чалавек.
2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Міжна-родныя сувязі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
ААН—гэта міжнародная арганізацыя дзяржаў, створаных у мэтах падтрымання і ўмацавання міру, бяспечнасці і развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Устаў ААН быў распрацава-ны на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе ў 1944 г. прадстаўнікамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Ён быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 г. дзяржавамі-удзельнікамі канферэнцыі ў Сан-Францыс-ка і ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 г. Штаб—кватэрай ААН з'яўляюцца Генеральная Асамблея ААН, Савет бяспечнасці. Эканамічны і Сацыяльны савет, Савет па апецы, Міжнародны
суд і Сакратарыят. Членства ў АНН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з'яўля-лася часткай дэлегацыі СССР. Ва ўмовах сталінскага рэжы-му ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам.
Але членства Беларусі ў складзе ААН аб'ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно садзейнічала развіццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту і культу-ры. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. У прыватнасці, па яе пра-панове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалю-цыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".
У 1946 г. Беларусь прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрыта-рыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К.В. Кісялёў падпісаў у Парыжы дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фа-шысцкай Германіі—Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.
У перыяд з 1944 г. па 1955 г. БССР падпісала 30 дагава-роў, пагадненняў і канвенцый. Аднак рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах беларускія дыпламаты не мелі. У большасці сваёй яны павінны былі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў.
Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжна-роднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прастаўніцтва Беларускай ССР пры ААН. Па-ранейшаму Беларусь адстойвала ў ААН лінію на ўмацаване міру і бяспекі, развіццё раўнапраўнага міжнароднага супрацоўніцтва. К сярэдзіне 80-х гг. БССР падпісала больш за 160 дагавароў і пагадненняў. Гэта яскрава сведчыла аб умацаванні міжнароднага аўтарытэту рэспублікі.
Больш цесныя сувязі БССР падтрымлівала з краінамі-ўдзельніцамі Савета Эканамічнай Узаемадапамоп (СЭУ).
І тым не менш, галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларусі пасля другой сусветнай вай-ны, з'явіўся выхад праз членства ўААН на шырокую міжнародную арэну. На жаль, дзейнасць дэлегацыі БССР насіла несамастой-ны, абмежаваны характар. Яна нават была ў ліку нямногіх краін, якія не падтрымалі патрабавання большасці аб выпадзе савецкіх войск з Афганістана.
Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі.
Статус дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў прызнаны міжкародным згуртаваннем.
Рэспубліку Беларусь па стану на 1944 г. прызналі 125 краін свету, са 100 з іх былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспе-цы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця.
Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць са-мастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Беларусь удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, у рабоце розных камісій і камітэтаў. Прэзідэнт РБ А.Р. Лука-шэнка ў 1995 г. удзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе была абгрунтавана канцэпцыя аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх адносіцца і Беларусь. Пасля міжнароднай экспертызы вынікаў Чарнобыльс-кай катастрофы ААН прыняла рэзалюцыю "Міжнароднае супра-цоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі", дзе было вырашана аказаць па лініі ААН міжнародную дапамогу Беларусі.
У апошнія гады Беларусь выступае ў ліку сааўтараў па рэзалюцыях аб разброенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыццё ва ўмовах міру. Яна з'явілася ўдзельнікам амаль 160 дзеючых міжнародных пагадненняў і актаў. У "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" было аб'яўлена, что Беларусь мае мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку—нейтральнай дзяржавай, гэта значыцца дзяржавай, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах і войнах.
Згодна з гэтым курсам за межы краіны ў 1996 г. поўнасцю была вывезена ядзерная зброя. Беларусь стала першай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй.
Беларусь падтрымлівае сувязі з замежнымі краінамі у галіне навукі і культуры. Каля 30 інстытутаўАН Беларусі і звыш 90 навукова-даследчых устаноў розных краін ажыццявілі сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праблем і асобных тэм па розных галінах ведаў.
Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўра-пейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовай інтэграцыі яго з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еў-ропы. Удзяляецца ўвага развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь уносіць уклад у справу міру і сацыяльнага прагрэсу, узаемапаразумення паміж народамі.


БІЛЕТ 14
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пер-шай палове XIX ст.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 , 1793, 1795 гг.) Беларусь яказалася ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX ст. тут адбываліся агульныя для ўсёй імперыі пра-цэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
Узнікалі адносіны новага, кат'талістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфак-тур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная пра-ца. Пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі быў паклад-зены ў 20-я гг. XIX ст. У 1825—1827 гг. былі ўсталяваны пара-выя рухавікі на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрынскага павета.
Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па пе-раапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, цук-ровыя, мукамольныя.
Такім чынам, у канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 549 вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў.
Змены адбываліся таксама і ў беларускай вёсцы. Сельс-кая гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічвалася плошча ворыўных зямель. Пашыраліся пасевы тэхнічных куль-тур. У асабістых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады, сартавое на-сеннне, распаўсюдзіліся пасевы новых культур.
Паступова сталі вылучацца рэгіёны, якія ў пэўнай ступені спецыялізаваліся на вытворчасці льну, бульбы, на авечкагадоўлі, на вытворчасці цукровых буракоў і г.д.
Аднак прагрэсіўныя змены ў эканоміцы стрымліваліся па-наваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права.
Сацыяльныя, а таксама нацыянальна-рэлігійныя супярэч-насці ўзмацнілі сялянскі рух. Шэраг хваляванняў адбыўся ў Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах і інш.
Гэта прымусіла царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць спробы па вырашэнню аграрнага пытання.
У 1840—1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяр-жаўных сялян. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам, і таму становішча гэтых сялян практычна не адрозніваласу ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, урад хацеў зняць сацыяльную нгпружанасць.
Iніцыятарам рэформы быў міністр дзяржаўных"маёмасцей граф П.Д. Кісялёў. У 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (перыядычнае апісанне дзяржаў-най маёмасці) дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях.
На губернскім узроуні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэм—акруговыя ўпраўлені дзяржаўных маёмасцей. У ходзе люстрацыі змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы.
Указамі 1844/1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем. Аднак мэты рэформы Кісялёва пры захаванні дзяржаўнай феадальнай сістэмы не маглі быць дасягнуты ў поўнай ступені.
Сутнасць інвентарнай рэформы зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замаца-зання іх гранічных узроўняў у абавязковых інвентарах. Фак-тычна была нададзена сіла закону тым павіннасным адносінам, якія склаліся на гэты час.
Нягледзячы на абмежаванасць, незавершанасць і непасля-цоўнасць інвентарнай рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў. Такім чынам, канец XVIII—першая палова XIX ст. адзначаны працэсамі разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі і у Расійскан імперыі у цэлым. Змены адбываліся ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Назіраўся хуткі рост гарадоў як гандлёва-прамысловых цэнтраў. К сярэдзіне XIX ст. на Беларусі налічвалася 40 гарадоў і 300 мястэчак. Аднак у гэты час яны яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство. Рэфоромы 40—50-х гг. XIX ст. стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін, але яны н. закраналі ас-нрў феадальных парадкаў.
2. Супярэчнасці і дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у другой палове 50-х—першай палове 80-х гг.
У 1953 г. памёр I. Сталін. Нарэшце, быў спынены махавік рэпрэсій. Пачатая лібералізацыя і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі ў грамад-стве на хуткія перамены. У БССР шырокія памеры набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. Ажыццяўляліся рэ-формы, накіраваныя на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю. У 1957 г. была прынята пастанова па паляпшэнню дзейнасці Саветаў.
Але прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў II палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэп-цыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі. Але пры адсутнасці дэмакратычных сва-бод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выкліка-ла апатыю і песімізм у народа.
КПБ, як адзіная частка КПСС, не была самастойнай. Партыйныя органы не выконвалі палітычных функцый, а былі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.
Такім чынам, хаця ў палітычнай сістэме БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі, фактычна ўсё замыкалася на Кампартыі.
Вельмі супярэчліва праводзілася нацыянальная паліты-ка. 3 сярэдзіны 60-х і да канца 80-х гадоў нацыянальныя праб-лемы развіцця Беларусі разглядаліся ў агульным кантэксце інтернацыянальнай палітыкі КПСС. Нацыянальнае пытанне вырашалася без ліку спецыфікі беларускага народа.
У галіне адукацыі і культуры палітыка ўлад у БССР у 60—І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры.
Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прык-метнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяр-жавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая ан-тырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.
Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў 50-я—80-я гады было насычана шматлікімі з'явамі і падзеямі.


БІЛЕТ 15
1. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.
Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляліся адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту меру цара Аляксан-дра II прымусілі:
1) усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны;
2) небяспека хуткага нарартання антыпрыгонніцкага ся-лянскага руху.
Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў 7857 г. А 19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў "Маніфест" і "Палажэнні" аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалаве-ка, фармальна незалежнага ад пана. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, "Палажэнні" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых служ-бовых асоб. Але функцыі сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя. Яны фактычна павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі.
Зямля маёнткаў паводле "Палажэнняў" абвяшчалася ўлас-насцю памешчыкаў, якіх закон абавязваў прадаваць сваім бы-лым прыгонным пэўную частку зямлі на адпаведных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове доб-раахвотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх над-зелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў.
На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульна-га і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалі вышэйшыя (4-5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) памеры . сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна было больш вышэйшай нормы зямлі, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.
У Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне. Сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Тут сяляне да правядзення выкупной аперацыі лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну ці плаціць памешчыку аброк.
Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкуп'іць ва ўласнасць.
Па сутнасці селянін плаціў памешчыку і за свабоду, і за зямлю. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шля-хам завышэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Таму было вырашана, што сяляне заплацяць 20% адпа-веднай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Акрамя сумы доўгу яны выплачвалі вялікія працэнты за пазыку. У выніку гэтага сялянам прыйшлося заплаціць ў 3 разы больш, чым кашта-вала купленая імі зямля.
Каб памешчыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, "Палажэннямі" прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне могуць не раней, як праз 9 гадоў. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх замацоўваліся "Устаўнымі граматамі".
Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі. звязаныя з ад-бываннем паншчыны і выплатай аброку, высокія выкупныя пла-цяжы выклікалі масавае абурэнне сялян. У 1861 г. на Беларусі было зарэгістрыравана 379 выступленняў.
Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя меры. 3 1863 г. былі зніжаны на 20% выкупныя плацяжы, былі спынены часоваабавязаныя адносіны, а сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Гэта датычылася спачатку заходняй часткі Беларусі, а з лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь. Урад заявіў і аб захаванні на Беларусі і ў Літве сервітутнага права (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашай, якія належалі памешчыкам).
Такім чынам, у цэлым сялянская рэформа 1861 г. садзейніча-ла больш хуткаму развіццю на Беларусі капіталістычных адносін.
У 1867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду "сялян-уласнікаў" дзяржаўныя сяляне, якія склалі ў гэты час каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі.
У 60-я гады царскі урад правёў шэраг іншых буржуазных рэформаў.
У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у
выніку яком замест рэкруцкам сістэмы камплектавання армн ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.
У 1864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доуга не рас-паўсюджваўся.
У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі—з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г. Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове.
У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку.
Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна
засноувалася на прынцыпе усеагульных выбарных органау кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы.
Такім чынам, рэформы 60—70-х гг. былі вельмі непасля-доўныя, супярэчлівыя. Яны забяспечвалі захаванне феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.
2. Дасягненні ў развіцці культуры, навукі і адукацыі ў БССР у другой палове 50-х—першай палове 80-х гг.
Пасля смерці I. Сталіна І асуджэння яго культу ў культур-ным жыцці Беларусі, як і ўсёй краіны, наступіў так званы перы-яд лібералізму, або "адлігі".
Развіццё адукацыі ў 50—60-я гг. характарызавалася спробамі шматлікіх рэформ і рэарганізацый. Так, у 1958 г. было ўведзена васьмігадовае абавязковае навучанне, а ў сярэдняй школе—адзінаццацігадовы тэрмін з абавязковым вытвор-чым навучаннем. У 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У 1950—1980-я гг. пачалі працаваць новыя, вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі інстытут механізацыі сельс-кай гаспадаркі, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Гомельскі і Грод-зенскі дзяржаўны ўніверсітэты і інш. Характэрная рыса навукі II паловы 50-х—першай пало-вы 80-х гг.—развіццё фундаментальных даследванняў. Па-чатак гэтаму паклаў беларускі біёлаг В.Ф. Купрэвіч. БССР мела вялізарны навуковы патэнцыял, на жаль, укараненне распра-цовак у жыццё адбывалася надзвычай марудна.
Развіццё літаратуры з II паловы 50-х гг. вызначалася сцвярджэннем новай плыні. У ваеннай прозе галоўнай тэмай становіцца чалавек на вайне. Вялікі ўклад у развіццё літарату-ры ўнеслі В. Быкаў, А. Адамовіч, I. Мележ, У. Караткевіч і інш. У жанры паэзіі вызначаліся цікавымі творамі П. Броўка, П. Пан-чанка, П. Глебка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін. Беларуская драматургія папоўнілася выдатнымі п'есамі К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы беларускіх рэжысёраў. Напрыклад, "Бацька", "Альпійская балада", "Мас-ква-Генуя" і інш.
Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Высока ацэнены былі оперы "Алеся" Я. Цікоц-кага, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, балетА. Пятрова "Стварэн-не свету" пастаноўкі В. Елізар'ева і інш.
У папулярызацыі беларускай музыкі вялікую ролю сыг-раў ансамбль "Песняры", потым "Сябры", "Верасы".
3 пачатку 1960-х гадоў пачынаецца абнаўленне беларус-кага мастацтва. БССР перажывала сваеасаблівы культурны ўздым.
Дамініруючай тэндэнцыяй у мастацтве стаў манументалізм. У Беларусі з'яўляюцца выдатныя мемарыяльныя комплексы—"Хатынь" (С. Селіханаў), "Прарыў" (А. Анікейчык), "Брэсцкая крэпасць-герой" (А. Кабальнікаў), Курган Славы (А. Бембель, А. Арцімовіч).
У II палове 50-х—80-я гг. узнікаюць новыя гарады: Наваполацк, Светлагорск, Салігорск.
Імкліва развіваецца радыё, кіно, тэлебачанне. Аднак пошукі новага часта сутыкаліся з рэальнасцю пал-
ітычнага жыцця, якое вызначала межы дазволенага ў мастацтве. усе-такі галоуная тэндэнцыя развіцця культуры у гэты час была станоўчай.

Тема закрыта! Продолжение в теме "Билеты по истории Беларуси. Версия 2006, 2008 - 2".
Тема закрыта!

-----
 
 Top
Страниц (2): « 1 [2]
« Лидские школьники и студенты »


Все гости форума могут просматривать этот раздел.
Только зарегистрированные пользователи могут создавать новые темы в этом разделе.
Только зарегистрированные пользователи могут отвечать на сообщения в этом разделе.
 







Народный информационно-развлекательный портал города Лида - Новая Лида Lid@Web
Powered by ExBB
ExBB FM RC 2.1 by TvoyWeb.ru
InvisionExBB Style converted by Markus®

[Script Execution time: 0.0188]     [ Gzipped ]     [v. Ares]