Форум жителей города Лида Форум жителей города Лида
Объединение интернет-лидчан
 Помощь      Поиск      Пользователи


 Страниц (1): [1]   

> Описание: Продолжение
ass Администратор
Отправлено: 27 Января, 2009 - 17:51:19
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Продолжение темы "Билеты по истории Беларуси. Версия 2006, 2008".

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 27 Января, 2009 - 17:51:34
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




БІЛЕТ 16
1. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага.
К. Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 г. у в. Мастаўляны Грод-зенскага павета. Яго бацька быў беззямельным шляхціцам,
уладальнікам невялікай мануфактуры. Кастусь скончыў прагім-назію ў Свіслачы, затым юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. На Гродзеншчыне ў 1861 г. ён стварыў рэвалю-цыйную арганізацыю. У 1862 г. ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК), створанага ў Вільні. ЛПК узаема-дзейнічаў з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК), які дзейнічаў у Варшаве. ЛПК быў цэнтрам "чырвоных" на Літве і Беларусі.
Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала.
Летам 1862 г. К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі арганізавалі выпуск першай ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратыч-най газеты "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскіх пазіцыях. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары.
Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў ЛПК.
У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэва-люцыйных дэмакратаў Літвы і Беларусі і па аграрнаму, і па нацыянальнаму пытаннях поўнасцю былі праігнараваны. Аг-рарнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуцьда паўстання і памешчыкаў, і сялян.
1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насельніцтва з заклікам падтры-маць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесце праграму, аб'яўленую ў Варшаве.
Адзінага плана дзеянняў у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова.
У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнікаў паўстання. Гэтыя даныя не дазваляюць характы-разаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае.
На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Рас-правай над паўстанцамі ў Беларусь і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам рашу-чых мер, рэпрэсіямі ён прымусіў "белых" памешчыкаў і вышэй-шае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання.
У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні.
Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена.
У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-па-лявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але М. Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г.
Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю,
больш 12 тысяч было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты.
Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне. Гэта была барацьба за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян. Але абмежаваная афіцыйная праграма паў-стання прывяла
2. Галоўныя накірункі i даcягненi ў эканамічным развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове 80-х гг.
У сярэдзіне 1950-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая таксама закранула СССР, а разам з тым БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысло-васці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, хімічная. нафтахімічная, радыётэхнічная, паліўна-энергетычная. У 50-я гады ў Мінску ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзінніка-вы, радыятарны заводы, камвольны камбінат, шэраг прадпры-емстваў лёгкай прамысловасці. Але ўжо к канцу 50-х гадоў магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Спатрэб-уся пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці.
У 1 палове 60-х гадоу была зроблена стаука на развіцце цяжкам прамысловасці. Хуткімі тэмпамі у гэты час развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Вытворчасць аўтамабіляў была сканцэнтравана на МІнскім аўтамабільным заводзе, на Беларускім аўтамабільным завод-зе ў Жодзіне. Узніклі новыя галіны прамысловасці: радыёэ-лектронная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, вытворчасць сінтэтычных смол.
Аднак лёгкай прамысловасці ў 60-я гады ўдзялялася недастатковая ўвага, таму хутка вызначалася яе адставанне.
У II палове 50-х гг. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, але ў пачатку 60-х гг. ураджайнасць зніжаецца. Істотую небяспеку для сельскай гаспадаркі нанес-ла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак. Адмоўна адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі МТС.
Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і ў сельскай гаспадарцы абвастрыла сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У 1965 г. была праведзена эканамічная рэформа і зроб-лена спроба правесці радыкальныя змены ў эканоміцы. Рэ-форма прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашо-вых механізмаў—элементаў рыначнай эканомікі. Аднак не прадугледжвалася паслаблення камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай, што з самага пачатку асуд-зіла рэформу на няўдачу. Рэформа не прывяла да кардыналь-ных змен у эканоміцы. Але сітуацыя не была асабліва вбстрай крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэд-зіны 70-х гадоў.
Другая палова 70-х гадоў характарызавалася вялікім раз-махам капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэ-зерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, вялікім аперад-жэннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці і няўва-гай да вытворчасці прадметаў спажывання. У гэты час зніжа-юцца ўсе асноўныя паказчыкі. 3 сярэдзіны 1970-х гадоў пас-тупова складваецца неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. Яшчэ большым было адста-ванне ад тэхнічнага ўзроўню прамыслова развітых краін.
Між тым Беларусь у 80-я гады заставалася ў сэнсе за-бяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.
Такім чынам, нягледзячы на дасягненнi ў эканамічным развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове 80-х гадоў, на мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты час, жыццё дыктава-ла неабходнасць больш сур'ёзных змен.


БІЛЕТ 17
1. Культура Беларусі ў XIX ст.
У культурным развіцці Беларусі ў XIX ст. назіралася шмат новых з'яў і працэсаў.
Вызваленчай з'явай першай паловы XIX ст. было пасту-повае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. Культура беларусаў перажывала ў гэты час перыяд адраджэння.
Завяршаўся працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.
Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў XIX ст. была асвета. У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэфор-мы, якая закранула Беларусь. Утвараліся некалькі тыпаў наву-чальных устаноў. Гэта былі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, павятовыя вучылішчы і гімназіі. Дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Пасля раскрыцця тай-ных таварыстваў у навучальных установах уводзіцца выкладан-не рускай мовы ў якасці абавязковага прадмета. Польская гісто-
рыя замяняецца гісторыяй Расіі. Усяго ў пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў.
У II палове 60-х гг. XIX ст. пад уплывам грамадскага руху царскі ўрад вымушаны быў правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы. Але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у цэнтральных губернях Расіі.
У І палове XIX ст. існаваў толькі афіцыйны црук'. Беларускія кнігі калі і выходзілі, дык толькі за мяжой. Але ў 1886 г. пачала выдавацца першая на Беларусі легальная неафіцыйная гра-мадска-палітычная і літаратурная газета "Мінскі лісток", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай свядомасці.
Навуковае жыццё Беларусі ў І пал. XIX ст. было ў асноў-ным звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
Значных поспехаў у сваім развіцці дасягнулі дакладныя навукі, а таксама псторыя, этнаграфія і археалопя. Вялікі уклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі ўнеслі браты Тышке-вічы—гісторыкі, заснавальнікі музеяў. У II палове XIX ст. па-шыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. М. Доўнар-Заполь-скі, М. Любаўскі, М. Уладзімірскі-Буданаў і інш. сабралі і апу-блікавалі вялікі фактычны матэрыял па гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай—песня-мі, казкамі, легендамі.
Выдатным літаратарам Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. быў Адам Міцкевіч. Хоць і напісаны былі яго творы на польскай мове, ён выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.
Характэрнай з'явай беларускай літаратуры 1 пал. XIX ст. было з'яўленне ананімных твораў ("Гутарка Данілы са Сцяпа-нам", "Вось які люд стаў" і інш.). Значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я. Баршчэўскі, Ул. Сыракомля, В. Каратынскі, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Вядомымі беларускімі пісьменнікамі II пал. XIX ст. былі Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.
У XIX ст. найбольш масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. У пачатку XIX ст. тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У сярэдзіне 50-х гг. дзейнічалі так званыя "аб'язныя" трупы і пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыяй. Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. У II палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка).
3 тэатрам цесна звязана музычнае мастацтва. Музыка гу-чала ў салонах мясцовай шляхты, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя і аркестравыя канцэрты, музыч-ныя спектаклі. На Беларусі добра ведалі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў. У той час сусветнай славай карысталіся творы беларускіх кампазітараў М.К. Агінскага, С. Манюшкі і інш. У II палове XIX ст. вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных таварыстваў. Адкрываліся музычныя навучальныя ўстановы.
Выдатных дасягненняў дабілася выяўленчае мастацтва. Вялікую ролю ў яго развіцці ў пачатку XIX ст. адыграла Віленская школа жывапісу. У другой палове XIX ст. асноўнае месца ў вы-яўленчым мастацтве займаў рэалістычны жанр, звязаны з імёнамі К. Альхімовіча, Н. Сілівановіча, А. Гараўскага, I. Хруцкага і інш.
Станоўчыя змены адбываліся ў архітэктуры Беларусі. Назіраўся значны рост будаўнічай дзейнасці. Асноўным архітэк-турным стылем у 1 пал. XIX ст. стаў класіцызм. Да буйнейшых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску і інш. У II пал. XIX ст. галоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва і пра-мысловая архітэктура. У II пал. XIX ст. у архітэктуры Беларусі панаваў эклектызм—спалучэнне разнастайных мастацкіх эле-ментаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ераў.
2. Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х—пачатку 90-х гг.
Змены ў эканамічным становішчы рэспублікі прывялі кіраўніцтва да вываду, што патрэбны сур'ёзныя рэформы ў эканоміцы і СССР, і тым ліку ў БССР. 3 1985 г. эканоміка Беларусі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцтвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыц-цяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудаван-ня. Пошукі шляхоў рэфармавання эканомікі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання (1986 г.), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заснаванай на эканамічных метадах (1987 г.). Кіраўніцтва рэспублікі ўбачыла выхад з склаўшайся сітуацыі ў перавод-зе галін народнай гаспадаркі на самафінансаванне і поўны гаспадарчы разлік. Першымі на самафінансаванне перайш-ла ў 1987 г. беларуская чыгунка. Пашыраліся правы прадп-рыемстваў, іх самастойнасць. Была зроблена спроба спалу-чыць планавае цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987 г.).
Аднак усе праведзеныя мерапрыемствы не маглі стрымаць паступовы спад вытворчасці і пачатак эканамічнага крызісу. Шэраг распрацаваных праграм ("Жыллё", "Інтэнсіфікацыя"Подмигивание не былі ажыццяўлены. Асобныя эксперыменты па расшырэнню гас-падарчага разліку не прынеслі жаданых вынікаў. Прычыны гэтага:
1) незакончанасць пераходу ад каманднага кіравання да дэмакратычнага;
2) недасканаласць эканамічнай рэформы;
3) інертнасць мышлення людзей.
Абвастрылася сітуацыя ў сувязі з аварыяй на Чарнобыль-скай АЭС. Акрамя таго Беларусь, ператвораная ў абарончы цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збыту сва-ёй прадукцыі.
На рубяжы 80-х—90-х гг. пачаўся рэзкі спад вытворчасці, рост цэн, інфляцыі. Сацыяльнае становішча насельніцтва значна пагоршылася. Канешне, адбываліся ў гэты перыяд часу пошукі новых форм інтэграцыі прадпрыемстваў, арганізацыі працы і яе стымулявання.
Але жыццё патрабавала кардынальных змен ва ўсіх сфе-рах і галінах.
У пачатку 90-х гг. урад спрабаваў стабілізаваць эканоміке, прымаў меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Так, была распрацавана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, шэраг за-конаў, накіраваных на рэфармаванне. эканомікі Беларусі (За-кон аб уласнасці, Мытны кодэкс, Закон аб Нацыянальным бан-ку і банкаўскай дзейнасці і інш.). У 1992 г. востра праявіліся праблемы ў грашова-фінансавай сферы. Былі ўведзены разлі-ковыя Білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Вялікай праблемай заставалася знешняя запазычанасць.
Такім чынам, у Беларусі ў II пал. 80-х—першай палове 90-х гг. склалася цяжкае эканамічнае становішча, якое адбілася на сацыяльным становішчы насельніцтва. Але ўрад вядзе пошукі новых шляхоў выйсці з крызісу, пераходу да рынку. Намеціліся тэндэнцыі збліжэння Беларусі і Расіі, што павінна спрыяць ук-ралленню эканамічнай сітуацыі, эканамічных сувязей.
(Добавление)
БІЛЕТ 18
1. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў пачатку XX ст. Сталыпінская рэформа.
3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пачаўся новы прамысловы ўздым. Ен быў абумоўлены павышэннем пакупном здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадар-чыя прадукты, прытокам капіталаўладанняў у прамысловую вытворчасць.
У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыя-нернага капіталу. Напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Адбываўся рост канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. Дамініруючае становішча на Беларусі займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. На працягу 1911—1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяро-вая, запалкавая, леса-хімічная вытворчасці. Істотныя зрухі адбыліся ў пачаткуХХ ст. у развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Эканамічны ўздым адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрняў, занятых рамонтам рухомага саставу.
Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамыс-ловасць выклікала з'яўленне новых прадпрыемстваў (льнопра-дзільная фабрыка "Дзвіна" у Віцебску, Высачанская льнопра-дзільная фабрыка). Узніклі першыя фабрыкі ў гарбатна-абут-ковай вытворчасці (абутковая фабрыка "Арол"Подмигивание.
Такім чынам, прамысловасць Беларусі ў пачатку XX ст. зрабіла крок наперад. Але тут па-ранейшаму захоўваўся ад-носна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Характэрным для Беларусі было пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасціў сельскай гаспадарцы.
У пачатку XX ст. адбыліся змены ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яны былі звязаны з правядзеннем Сталыпінскай аграрнай рэформы, якая падштурхнула развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з'яўляліся дваранскае, надзельнае сялянскае і дзяр-жаўнае.
Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі. Негатыўна ўплывалі на развіццё капіталізму ў вёсцы шматлікія перажыткі прыгонніцтва: сервітуты, абшчына, адработкі, цераспа-лосіца, шматлікія падаткі і павіннасці, якія мелі саслоўны характар.
Пад уплывам росту незадавальнення сялянства царскі ўрад прызнаў непазбежным правядзенне ў вёсцы рэформы. Ініцыятарам і кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм'ер-міністр унутраных спраў А.А. Сталыпін. Асноўнымі мэтамі рэформы былі:
1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізму на вёсцы, а значыць, развіцця эканомікі ў цэлым у краіне;
2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.
Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі:
1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць;
2) стварэнне водрубаў і хутароў;
3) перасяленчаская палітыка.
Усе гэтыя меры азначалі пераход ад прускай да амеры-канскай мадэлі землекарыстання.
1. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспада-ру па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца з часу падачы заявы.
2. Селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патра-баваць выдзялення зямлі ў адным участку без пераносу сядзьбы (водруб} альбо з пераносам сядзьбы (хутар). Такім чынам, вы-рашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая пераш-каджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі. А па ўказу ад 29 мая 1911 г. землеўпарадкавальныя камісіі прымусова пачалі выдзя-ляць сялянам зямлю ў адным участку, штурхаючы іх да перасялення на хутары.
3. Адначасова праводзілася перасяленне беззямельных і малазямльных сялян у Сібір і іншыя ускраінныя раёны імперыі. Сяляне, якія пажадалі ў сувязі з малазямеллем перасяліцца за Урал, атрымоўвалі невялікую суму "пад'ёмных" і ссуды на абустройства.
У цэлым рэформа развярнулася ў спрыяльных умовах. У Еўропе закончыўся сельскагаспадарчы крызіс, пачалі хутка расці цэны на хлеб. 3 1907 г. Былі адменены выкупныя плацяжы. Ураджайныя гады дазвалялі сялянам прадаваць лішкі хлеба. Такім чынам, якія ж былі вынікі рэформы? За 10 год ажыццяўлення рэформы на надзельнай, казённай і купленай банкам зямлі ў пяці заходніх губернях было створана больш за 12,8 тыс. хутароў. Працэнт створаных на Беларусі хутароў быў вышэйшы, чым у Расіі: 12% супраць 10%. За 1906—1914 гг. з пяці заходніх губерній перасялілася 368 тыс. чалавек, праўда, 11% з іх вярнуліся назад. Рэформа ў значнай ступені садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскам гас-падарцы Беларусі. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і часткі заможных сялянскіх гаспадарак.
Нягледзячы на многія станоўчыя вынікі Сталыпінскай аграрнай рэформы, яна так і не змагла вырашыць аграрнае пы-танне і прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
2. Карэнныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80-х—пачатку 90-х гг. Дэмакра-тызацыя і шматпартыйнасць.
У пачатку 80-х гг. сталі відавочнымі праявы крызісаў са-вецкай таталітарнай сістэмы. Спыніць іх метадамі, якія склаліся ў гады сталінска-брэжнеўскага кіраўніцтва, было нельга. Па-даў давер да сістэмы, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Тупіковасць савецкага грамадства праяўлялася па ўсіх накірун-ках. Неабходна была ломка гэтай сістэмы, і яна пачалася ў II палове 80-х гг.
Новым кіраўніком ЦК КПСС М.С. Гарбачовым быў узяты курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмак-ратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.
Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у жыцці грамадства з'явілася прыняцце Закона БССР "Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларус-
кай ССР", які быў зацверджаны ў 1988 г. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя.
У 1990 г. па новаму выбарчаму закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі, аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. У Вярхоўным Савеце была ўтворана парламенцкая апазіцыя—група дэпу-татаў, чые погляды не супадаюць ці супярэчаць думкам дэпу-
тацкай большасці. Яна была прадстаўлена Беларускім народ-ным фронтам "Адраджэнне".
Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы II пал. 80-х гг. стала галоснаць—магчымасць адкрыта выказваць сваю думку. У Беларусі пачала фарміравацца шматпартый-насць—утварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Шматпартыйнасць свед-чыла аб дэмакратызацыі грамадства.
Але фарміраванне шматпартыйнасці праходзіла цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Камуністычнай партыі.
У 1990 г. быў прыняты Закон СССР "Аб грамадскіх аб'яднаннях".
На рубяжы 80—90-х гг. узнікла больш 10 палітычных партый. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПБ—КПСС на ўладу. Бесперспектыўнай аказалася спроба рэфарма-вання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу.
26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларус-кай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі" і пастанову "Аб ча-совым прыпыненні дзейнасці КПБ—КПСС на тэрыторыі БССР". У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ—КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.
На канец 1993 г. партыі і рухі на Беларусі ўяўлялі сабой ужо шырокі спектр: ад прыхільнікаў сацыялістычнага да капіта-лістычнага разіцця. На пачатак 90-х гг. у Беларусі дзейнічалі Беларускі народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмакратыч-ная партыя Беларусі, Партыя народнай згоды, Аб'яднаная дэ-макратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская хры-сціянска-дэмакратычная злучнасць і інш. У 1994 г. афіцыяльна было зарэгістрыравана 29 палітычных партый і 7 палітычных рухаў, якія дзейнічалі на Беларусі.
Такім чынам, пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў асноўным на працягу 1990—1994 гг.
У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, а ў 1991 г. надаў Бела-рускай ССР новую назву—"Рэспубліка Беларусь". У сакавіку 1994 г. прынімаецца канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёй упершыню ў Беларусі была ўведзена прэзідэнцкая фор-ма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ быў абраны А.Р. Лукашэнка.
Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў II па-лове 80-х—першай палове 90-х гг. адбыліся вялікія змены.
Яны былі звязаны са з яуленнем шматпартыйнасці, дэмакраты-зацыяй жыцця і, як вынік усяго гэтага,—набыццё суверэнітэту Рэспублікай Беларусь.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 29 Января, 2009 - 13:10:57
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




БІЛЕТ 19
1. Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.
Прадвеснікам беларускага нацыянальна-культурнага руху з'явілася інтэлігенцыя, якая ў І палове XIX ст. зацікавілася бе-ларускім этнасам, пачала вывучацьяго песні, казкі, звычаі, аб-рады, запісваць і публікаваць іх.
У II палове XIX ст. назіраўся пэўны ўздым беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Менска, Вільні, Віцебска. Ужо ў пачатку 60-х гадоў ставілася пытанне аб прад-стаўленні права на самавызначэнне былым "правінцыям" Рэчы Паспалітай—Літве, Беларусі і Украіне.
У канцы 90-х гадоў у Менску па ініцыятыве братоў Луцке-вічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распра-цоўкі беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. Луцкеві-чы паступілі вучыцца ў Пецярбург і заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы", які працяг-ваў пачатую ў Менску дзейнасць. Дзякуючы "Гуртку" у 1903 г. быў выдадзены зборнік вершаў Я. Лучыны "Вязанка", а ў 1904 г.—"Калядная чытанка" і "Вялікодная пісанка".
У 1903 г. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў бе-ларускай моладзі Менска, Вільні і Пецярбурга была ўтворана "Беларукая рэвалюцыйная грамада". Стваральнікамі і кіраўн-ікамі яе былі, акрамя Луцкевічаў, Алесь Бурбіс, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі і інш.
Пачатак XX ст. з'явіўся важным этапам у працэсе ўтва-рэння беларускай нацыі. Яшчэ ў канцы XIX ст. прадстаўнікі
беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, права на палітычнае самавызначэнне свайго лёсу. У пачатку XX ст. завяршылася арганізацыйнае афармленне пер-шай нацыянальнай палітычнай партыі, якая выступша з рэва-люцыйна-дэмакратычнай праграмай барацьбы за нацыяналь-ную свабоду беларускага народа. Але з прычыны існавання фактычнай забароны беларускамоўнага друку ў царскай Расіі, працэс складвання нацыянальнай літаратурнай мовы яшчэ не завяршыўся.
Уздыму нацыянальнага руху ў Беларусі садзейнічала рэ-валюцыя 1905—1907 гг. Арганізатарам, ідэйным і палітыч-ным кіраўніком барацьбы з'яўлялася Беларуская сацыялі-стычная грамада. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя, утварэнне Расійскай федэратыў-най дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызна-чэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета "Наша доля", якая пачала выдавецтва ў 1906 г. у Вільні. Неафіцый-нымі яе рэдактарамі былі Луцкевічы, Цётка, Умястоўскі. Пас-ля закрыцця "Нашай долі" стала выдавацца ў Вільні што-тыднёвая легальная газета "Наша ніва" (1906 г., лістапад). Аноўным аб'ектам БСГ заставалася вёска. Уплыў БСГ у ра-бочым руху гарадоў, за выключэннем Менска і Вільні, амаль не адчуваўся з-за нязначнай колькасці беларускіх рабочых і іх нізкай нацыянальнай свядомасці.
Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальна-куль-турнага руху і ў пашырэнні нацыянальнай асветы адыграла дзейнасць кнігавыдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца". Суполка арганізавала некалькі выданняў. Так, у 1907 г. выйшлі з друку "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіча і ў перак-ладзе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пан Тадэуш" А. Міцкевіча. Так быў пакладзены пачатак сістэматычнаму выданню беларуска-моўных кніг. Суполка арганізавала рэкламу і продаж сваіх і іншых выданняў на беларускай мове, а таксама рускіх і польскіх кніг пра Беларусь.
Атакі ў перыяд рэакцыі супраць беларускага нацыяналь-нага руху з адкрытым адмаўленнем існавання беларускай на-цыі аказаліся беспаспяховымі. Але ў такіх умовах беларускі адраджэнцкі рух быў вымушаны ў асноўным абараняцца ад націску рэакцыйных сіл, якія па сваёй магутнасці непараўналь-на пераўзыходзілі яго. Расла папулярнасць "Нашай нівы". Па-шырыўся беларускі кнігадрук. У 1908—1914 гг. выйшлі ў свет 77 беларускіх кніг. Публікаваліся творы В. Дуніна-Марцінкев-іча, Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы. Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і інш. Другое месца па колькасці выданняў займа-ла навукова-папулярная літаратура. Значныя поспехі назірал-іся і ў развіцці беларускага нацыянальнага мастацтва.
Характэрнай асаблівасцю беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. з'яўлялася тое, што ён развіваўся пад кіраўніцтвам адной партыі—БСГ, а затым на працягу доўгага часу—адной газеты "Наша ніва". Беларускі нацыянальны рух
быу сялянскім, народніцкім па характары. Намбольш актыунан яго сілай была сялянская і дробна-шляхецкая па паходжанні інтэлегенцыя.
2. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэклара-цыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь—
суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулен-ня беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыяналь-
на-дзяржаўных адносін.
У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.
У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.
Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існа-вання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
Такім чынам, Беларусь уступіла ў новы этап свайго развіцця. Вялікае значэнне мела прыняцце 15сакавіка 1994 г. Канстытуцыі РБ. У лістападзе 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены папраўкі і дапаўненні.
Канстытуцыя—гэта асноўны закон дзяржавы, які вызна-чае дзяржаўны і грамадскі лад, прынцыпы і парадак стварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.
Адпаведна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай.
Прынятая Канстытуцыя РБ налічвае 9 раздзелаў, 146 ар-тыкулаў. Найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы з'яў-ляецца чалавек, яго правы, свабоды, гаранты іх рэалізацыі. Носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь абвешчан на-род, які ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органы
ўлады. Дэмакратыя ў рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогіі. поглядаў. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Заканадаўчым органам Рэспублікі Бе-ларусь з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь—парламент, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовую ўладу ажыццяўляюць суды. Кан-троль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.
Упершыню ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй уведзена прэзідэнтская форма праўлення. Прэзідэнт з'яўля-ецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі РБ, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам краіны быў абраны А.Р. Лукашэнка. Дзейнасць прэзідэнта падкантрольна толькі парламенту, рэгламентуецца Канстытуцыяй РБ і законамі дзяржавы.
Трэба зазначыць, што Канстытуцыя РБ адпавядае ўсім асноўным параметрам сусветных дэмакратычных стандартаў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва.


БІЛЕТ 20
1. Прычыны, асноўныя падзеі і вынікі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905—1907 гг. і лютаўскай рэ-валюцыі 1917 г. у Беларусі.
У пачатку XX ст. у Беларусі, як і ў Расійскай імперыі ў цэлым абвастрыліся:
1) супярэчнасці паміж новымі капіталістычнымі адносінамі і феадальнымі перажыткамі;
2) супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй;
3) нацыянальнае пытанне; аграрнае пытанне.
Усё гэта прывяло да рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. У гэты час сфарміраваліся 3 палітычныя лагеры:
1) кансерватыўны, урадавы;
2) ліберальны;
3) рэвалюцыйна-дэмакратычны.
Урадавы лагер імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі, ліберальны марыў аб пераўтварэннях у краіне, выступаў за канстытуцыйную манархію. Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер змагаўся за шырокія дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.
Такімчынам, рэвалюцыя 7905—1907 гг. пачалася 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі рабочых у гэты дзень у Пе-цярбургу знайшоў адразу водгук у Беларусі. У многіх беларускіх гарадах 11—15 студзеня 1905 г. прайшлі забастоўкі салідарнасці. У беларускіх губернях баставала ў студзені 34 тыс. чалавек. Пракацілася хваля эканамічных забастовак. Агульныя палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Полацку, Гродне, Мазыры і інш.
Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дак-ладнага кіраўніцтва. Ініцыятарамі і кіраўнікамі выступленняў сталі партыі дэмакратычнага лагера—РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Але адзінства дзеянняў у іх не было. Гэта адмоўна адлюстравалася на тактыцы дзеянняў.
Вясной і летам 1905 г. на Беларусі назіраўся ўздым рэва-люцыйнага руху. У красавіку—чэрвені 1905 г. палітычнымі выступленнямі было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак Беларусі.
Пад уплывам руху рабочых шырокі размах набыў сялянскі рух. У чэрвені 1905 г. адбылося 175 сялянскіх паўстанняў. Яны былі накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовых органаў улады.
У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" у Мінску ўзбунтаваліся салдаты чыгуначнага батальёна. накіраванага з Баранавіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў жніўні—верасні адбываліся хваляванні сярод салдат-запаснікоў, мабілізаваных у Рызе. Вы-ступалі салдаты асобных часцей Магілёўскага, Грод-зенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна.
Пад націскам рэвалюцыі царызм прыняў рашэнне стварыць заканадаўчую Думу. 6 жніўня 1905 г. цар Мікалай II падпісаў Мані-фест аб скліканні Думы, аднак рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.
У кастрычніку 1905 г. рэвалюцыйны рух дасягнуў асаблівага размаху, адбылася ўсерасійская палітычная стачка. У гэтых умовах царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест, у якім абяцаў склікаць Дзяржаўную думу с заканадаўчымі правамі, абвяшчаў свабоду слова. сходаў, саюзаў і г.д. Буржуазна-ліберальны лагер быў гэтым задаволены. Аднак працоўныя ставіліся да "Маніфеста 17 кастрычніка" з недаверам. У шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі-пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар горада Курлаў загадаў адкрыць агонь на ўдзельніках мітынгу на Пры-вакзальнай плошчы.
У ходзе кастрычніцкай стачкі ў Расіі ўзніклі Саветы рабо-чых дэпутатаў. Стачачныя камітэты " кааліцыйныя саветы былі створаны ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Пінску, Гомелі.
У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авало-даць становішчам у краіне. У адказ на гэта ў Маскве пачалося ўзброенае паўстанне. У падтрымку снежаньскага паўстання забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі.
Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Самадзяржаўе паступова ўзяло сітуацыю пад свой кант-роль. "Левы блок" стаў распадацца. Яго апошняй акцыяй стаў байкот І Дзяржаўнай думы ў 1906 г., аднак ён быў няўдачным.
Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Першая Дума праіснавала 72 дні, другая—102. 3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны Маніфест аб роспуску II Думы і змяненні вы-барчай сістэмы. Гэтая падзея стала сапраўдным дзяржаўным пераваротам і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. была буржуазна-дэмакра-тычнай. Яна значна аслабіла асновы самадзяржаў'я, зрабіла моцнае ўздзеянне на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух. Фабрыканты і заводчыкі вымушаны былі павысіць заработ ную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы пра-цы рабочых.
Першая расійская рэвалюцыя скончылася. Але яе зада-чы не былі выкананы, мэты—не дасягнуты, таму незадаволе-насць у грамадстве расла. Падштурхоўваўся гэты працэс гас-падарчай разрухай і вайной.
У лютым 1917 г. пачалася другая руская рэвалюцыя. Яна
у Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончылася панаван-не дынастыі Раманавых. Але асаблівасцю рэвалюцыі ў Пет-раградзе было тое, што тут склалася своеасаблівае перапля-ценне двух дыктатур—дыктатуры буржуазіі, якую прадстаў-ляў Часовы ўрад і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры ў выглядзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Так утвары-лася ў краіне двоеўладдзе.
У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых салдацкіх дэпутатаў. 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў \ Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з бальшавіком Б. Позернам. Сваю асноуную задачу яны бачылі у арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Саве-та, а разам з тым прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду стварыць мясцовыя органы ўла-ды. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца буржуаз-ныя "грамадскія камітэты парадку". Прыхільнікамі гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія пераважалі ў Саветах. Такі камітэт быў створаны ў Мінску 4 сакавіка 1917 г.
Такім чынам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася цвоеўладдзе.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. дала штуршок для дэмакра-тызацыі грамадства. Пачалі стварацца прафсаюзы, выбарныя салдацкія камітэты ў арміі. Ажывілася сялянства. У красавіку 1917 г. прайшоў з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіра-ваных паветаў Віленскай губерніі, дзе была зроблена спроба вырашыць аграрнае пытанне. Але канчатковае заканадаўчае ра-шэнне аграрнага пытання адкладвалася да Устаноўчага схода.
Таксама ў красавіку прайшоў І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фроту, які прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. У красавіку 1917 г. адбыўся І з'езд беларус'кіх нацыя-нальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага на-цыянальнага камітэта (БНК) на чале з Р. Скірмунтам.
Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Роз-ныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі да-лейшае развіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення канстытуцыйнай манархіі. Дробнабуржуазныя партыі выступалі за больш радыкальную перабудову грамад-ства. Адзіная партыя, якая не супрацоўнічала з Часовым ура-дам была партыя бальшавікоў на чале з У. Леніным.
Значна ўзмацнілася размежаванне палітычных сіл на Беларусі. Тут дзейнічалі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і кадэты, і меншавікі, і эсэры, і бальшавікі.
Вясной 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), галоўным патрабаваннем якой было прадастаўленне Беларўсі аўтаноміі ў межах Расійскай дзяржавы. Актывізавалі сваю дзейнасць Яўрэйская сацы-ял-дэмакратычная рабочая партыя, Бунд. Узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый, дзе была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (пазней стала называцца Вялікая Беларуская Рада)—кіруючы орган беларускага нацыяналь-нага руху. Асноўнымі патрабаваннямі Рады былі прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. У БСГ адбыўся раскол.
Значна актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі. Іх уплыў і аўтарытэт значна ўзрос пасля актыўнай барацьбы з карнілаўскім мяцяжом.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі значна ўзмацнілася палярызацыя сіл. Пасля таго, як 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе была расстраляна паўмільённая несанкцыяніра-ваная дэман-страцыя, скончылася двоеўладдзе. Улада апынулася ў руках Часовага ўрада.
Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаў'я, але ў выніку асаблівых абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладдзе. Праіснавала яно з лютага—сакавіка да ліпеня 1917 г.
2. Развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на сучас-ным этапе.
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяш-чэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах выразна праявіліся новыя яе рысы:
1) паступовае пераадольванне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры;
2) пашырэнне альтэрнатыўных форм і жанраў развіцця культуры;
3) нацыянальна-культурнае адраджэнне;
4) вяртанне гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Разам з тым у сувязі з крызісам скараціліся дзяржаўныя выдаткі на дзейнасць устаноў культуры, што негатыўна адбілася на ўстановах навукі і культуры.
На сучасным этапе вялікая работа праводзіцца па адрад-жэнню беларускай мовы і беларускай культуры. У 1990 г. была прынята цэлая Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Многія школы перайшлі на навучан-не на роднай мове. З'явіліся новыя тыпы навучальных устаноў:
ліцэі, гімназіі, каледжы. Недзяржаўныя ВНУ, якіх на 1998 г. налічвалася 17, сталі альтэрнатыўнымі дзяржаўным ВНУ. У якасці самастойнага прадмета вывучаецца гісторыя Беларусі. У 1995. у адпаведнасці з вынікам рэферэндума статус дзяржаўнай так-сама атрымала і руская мова. Паслядоўна ідзе працэс фарміра-вання нацыянальнай сістэмы адукацыі. Аднак праблемай па-куль што застаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне навучальных устаноў.
На новую ступень развіцця паднялася ў 90-я гады бела-руская літаратура. Вялікі ўклад уносяць В. Быкаў, С. Грахоўскі, А. Звонак, А. Лойка, Н. Гілевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Зуёнак і інш.
У 90-я гг. выдадзены дзесяткі даследванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Паявіліся працы па энтагенэзу беларусаў, па гісторыі Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы
Паспалітай. Сярод іх працы М. Біча, М. Ермаловіча, Г. Штыхава. Выдадзены працы па гісторыі У. Ластоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага і інш. Важнае значэнне для распрацоўкі канцэпцыі гісторыі Беларусі мела Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў у 1993 г. У 1994—1995 гг. выйшлі "Нарысы гісторыі Беларусі".
У тэатральным мастацтве набыццё творчай свабоды пры-вяло да далейшага павышэння яго ролі ў жыцці грамадства. Былі створаны новыя тэатры і тэатральныя калектывы: драм-тэатр у Мазыры, Слоніме, тэатр-студыя ў Мінску, першы ў Беларусі прыватны тэатр у Гомелі. У рэпертуарах многіх тэат-раў вядучае месца занялі спектаклі па нацыянальнай тэматыцы. Падзеяй у тэатральным жыцці стала пастаноука спектакля "Тутэйшыя" Я. Купалы, оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" у пастаноўцы У. Солтана.
Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Славянскі базар" у Віцебску, "Мінская вясна", "Беларуская сакавіца" і інш.
Такім чынам, на сучасным этапе культура Беларусі зрабіла значныя поспехі, і дасягненні яе пераважаюць тыя цяжкасці і недахопы, якія яшчэ не пераадолены ў развіцці Рэспублікі Бе-ларусь.

-----
 
 Top
ass Администратор
Отправлено: 17 Августа, 2009 - 00:34:46
Post Id



Advanced Member


Покинул форум
Сообщений всего: 495
Дата рег-ции: Авг. 2006  
Откуда: Лида




Откопал у себя еще один вариант шпоргалок Подмигивание
Файл .xls
Скачать файл: шпора.zip
Скачан раз: 570


-----
 
 Top
Страниц (1): [1]
« Лидские школьники и студенты »


Все гости форума могут просматривать этот раздел.
Только зарегистрированные пользователи могут создавать новые темы в этом разделе.
Только зарегистрированные пользователи могут отвечать на сообщения в этом разделе.
 







Народный информационно-развлекательный портал города Лида - Новая Лида Lid@Web
Powered by ExBB
ExBB FM RC 2.1 by TvoyWeb.ru
InvisionExBB Style converted by Markus®

[Script Execution time: 0.066]     [ Gzipped ]     [v. Ares]